Трамбацыты (ад грэч. θρόμβος, «згустак» і κύτος, «клетка») — невялікія (2-4 мкм дыяметрам) дыскападобныя бяз'ядзерныя клеткавыя фрагменты, якія цыркулююць у крывацёку, рэагуюць на пашкоджанні сасудаў і граюць крытычна важную ролю ў гемастазе і трамбозе. Трамбацыты ўтвараюцца пры фрагментацыі сваіх папярэднікаў мегакарыяцытаў у касцяным мозгу. З аднаго мегакарыяцыта ўтвараецца ад 5 да 10 тысяч трамбацытаў. Сярэдняя працягласць жыцця трамбацытаў складае 5-9 дзён. Старыя трамбацыты руйнуюцца ў працэсе фагацытозу ў селязёнцы і клеткамі Купфера ў печані.

Сканіруючая электронная мікрафатаграфія (SEM) клетак крыві чалавека: эрытрацыт, актываваны трамбацыт, лейкацыт (злева направа).

Літаратура правіць