Сан-Педра-Сула
горад у Гандурасе
Сан-Педра-Сула (ісп.: San Pedro Sula) — другі па велічыні горад Гандураса пасля Тэгусігальпы. Размешчаны на паўночным захадзе краіны, у даліне Сула, у 60 км ад берага Карыбскага мора. Адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Картэс. Цэнтр аднайменнага муніцыпалітэта. Насельніцтва горада на 2010 год складала каля 640 тысяч жыхароў. Сан-Педра-Сула з'яўляецца таксама цэнтрам гарадской агламерацыі памерам каля 1200 тысяч жыхароў. У горадзе ў асноўным развіта лёгкая і харчовая прамысловасць. Сан-Педра-Сула з'яўляецца важным транспартным цэнтрам. У горадзе базуецца зборная Гандураса па футболу.
Горад
| ||||||||||||||||||||||
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).