Фронт нацыянальнага вызвалення імя Фарабунда Марці
Фронт нацыянальнага вызвалення імя Фарабунда Марці (ФНВФМ) (ісп.: Frente Farabundo Martí para la Liberación Nacional, FMLN) — сальвадорская палітычная партыя левай арыентацыі, названая ў гонар лідара сальвадорскіх рэвалюцыянераў Фарабунда Марці.
Фронт нацыянальнага вызвалення імя Фарабунда Марці (ФНВФМ) | |
---|---|
ісп.: Frente Farabundo Martí para la Liberación Nacional, FMLN | |
| |
Лідар | Медарда Гансалес |
Дата заснавання | 10 кастрычніка 1980 |
Штаб-кватэра | |
Краіна | |
Ідэалогія | марксізм, сацыялізм, дэмакратычны сацыялізм |
Інтэрнацыянал | |
Партыйны друк | газета «Мы пераможам» |
Сайт | fmln.org.sv |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
ФНВФМ быў створаны ў пачатку грамадзянскай вайны, калі Кампартыя, «Узброеныя сілы нацыянальнага супраціву» і «Народныя сілы вызвалення» стварылі цэнтр для каардынацыі баявых дзеянняў. Пасля вайны арганізацыя раззброіла свае атрады, адмовіўшыся ад ідэі ўзброенай барацьбы.
У 1990-я гады партыя стала адной з самых магутных палітычных сіл у Сальвадоры. Галоўным яе супернікам была правая партыя ARENA.
У 2009 г. кандыдат ад ФНВФМ Маўрысіа Фунес перамог на прэзідэнцкіх выбарах. У 2014 Сальвадор Санчэс Серэн, таксама вылучэнец ад ФНВФМ, атрымаў перамогу на выбарах.
Зноскі
- ↑ http://progressive-alliance.info/2810-2/ Праверана 15 сакавіка 2019.
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт ФНВФМ Архівавана 26 верасня 2011. (ісп.)
- Revista Informativa — FMLN Canada (ісп.)
- Краткий курс истории ФНОФМ(недаступная спасылка)