Сцяг Сальвадора
нацыянальны сцяг
Дзяржаўны сцяг Эль-Сальвадора — прыняты 17 мая 1912 года.
Сцяг Рэспублікі Эль-Сальвадор | |
---|---|
|
|
Зацверджаны | 17 мая 1912 |
Прапорцыя | 189:335 |
Грамадзянскі марскі і альтэрнатыўны дзяржаўны сцяг. |
|
Прапорцыя | 3:5 |
Дзяржаўны сцяг Сальвадора ўяўляе сабой прамавугольнае палатно, якое складаецца з трох палос: сіняй, белай і сіняй. У цэнтры сцяга размешчаны герб Сальвадора. На сцягу ёсць масонскі трохвугольнік, які сімвалізуе роўнасць, яго вуглы - тры галіны ўлады - заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Вулканы ўвасабляюць пяць нацый Цэнтральнай Амерыкі, якая ляжыць паміж Ціхім і Атлантычным акіянамі. Унутры трохвугольніка фрыгійскі каўпак - сімвал свабоды, залатыя прамяні - ідэалы народа і вясёлка - знак міру. 14 пучкоў лісця адлюстроўваюць колькасць правінцый Сальвадора.