Кірыбаці
Кірыбаці (кір.: Kiribati [ˈkiɾibas], англ.: Kiribati [ˈkɪribas] або [ˌkɪrəˈbɑdi]) — ціхаакіянская дзяржава ў Мікранезіі. Сталіца — Паўднёвая Тарава. Насельніцтва — 92 533 (2005 г.), у асноўным тунгару.
| |||||
Дэвіз: «Te Mauri, Te Raoi ao Te Tabomoa» «Здароўе, мір і дабрабыт» | |||||
Гімн: «Teirake Kaini Kiribati» | |||||
Дата незалежнасці | 12 ліпеня 1979 (ад Вялікабрытаніі) | ||||
Афіцыйныя мовы | Кірыбаці, англійская | ||||
Сталіца | Паўднёвая Тарава | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Бікенібью, Байрыкі, Бутарытары | ||||
Форма кіравання | Прэзідэнцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Віцэ-прэзідэнт |
Анотэ Тонг Тэйма Анорыа | ||||
Плошча • Усяго |
186-я ў свеце 811 км² | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2010) • Перапіс (2010) • Шчыльнасць |
103.500 чал. (197-я) 103.500 чал. 135 чал./км² (73-я) | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2011) • На душу насельніцтва |
$599 млн. $5.721 | ||||
ВУП (намінал) • Разам (2011) • На душу насельніцтва |
$167 млн. $1.592 | ||||
ІРЧП (2013) | ▬0,607 (сярэдні) (133-ы) | ||||
Валюта | Долар Кірыбаці ($) Аўстралійскі долар (A$, AUD) | ||||
Інтэрнэт-дамен | .ki | ||||
Код ISO (Alpha-2) | KI | ||||
Код ISO (Alpha-3) | KIR | ||||
Код МАК | KIR | ||||
Тэлефонны код | +686 | ||||
Часавыя паясы | +12 - +14 |
Прырода
правіцьДзяржаўны лад і палітыка
правіцьПа Канстытуцыі 1979 Кірыбаці — прэзідэнцкая рэспубліка. Кіраўнік дзяржавы і ўрада — прэзідэнт, які выбіраецца на 4-гадовы тэрмін усеагульным галасаваннем грамадзян, старэйшых за 18 гадоў. Кандыдаты ў прэзідэнты адбіраюцца парламентам са свайго складу.
Заканадаўчы орган — Палата сходу (Манеаба ні Маунгатабу), якая складаецца з 42 членаў. З іх 40 абіраюцца тэрмінам на 4 гады па аднамандатных і шматмандатных акругах, 1 месца зарэзервавана за в. Банаба, у парламент ўваходзіць таксама па пасадзе генеральны атарнэй (генеральны пракурор).
Урад краіны прызначаецца прэзідэнтам са складу членаў парламента. Урад разам з прэзідэнтам нясе калектыўную адказнасць перад парламентам. Канстытуцыя прадугледжвае магчымасць стварэння спецыяльнага органа — Дзяржаўнага савета ў складзе старшыні камісіі дзяржаўнай службы, вярхоўнага суддзі і спікера парламента.
Гісторыя
правіцьНезалежнасць калоніі Астравы Гілберта ад Вялікабрытаніі была абвешчаная 12 ліпеня 1979 года, у гэтым жа году яна была афіцыйна пераназваная ў Рэспубліку Кірыбаці. У 1983 годзе ўступіў у сілу дагавор аб сяброўстве паміж ЗША і Кірыбаці, па якім ЗША адмаўляліся ад прэтэнзій на 14 астравоў у архіпелагах Лайн і Фенікс, прызнаўшы іх часткай Кірыбаці.
Геаграфія
правіцьМяжуе на паўночным захадзе з тэрытарыяльнымі водамі Маршалавых Астравоў, Федэратыўных Штатаў Мікранезіі, на захадзе і паўднёвым захадзе з тэрытарыяльнымі водамі Наўру, Саламонавых Астравоў і Тувалу, на поўдні і паўднёва-усходзе — з тэрытарыяльнымі водамі Такелау, астравоў Кука і Французскай Палінезіі. На поўначы і паўночным усходзе мяжуе з нейтральнымі ціхаакіянскімі водамі, а таксама Знешнімі малымі астравамі (ЗША).
Працягласць узбярэжнай паласы — 1143 км. Выключная ўзбярэжная эканамічная зона — каля 3,5 млн км². Тэрытарыяльныя воды — каля 22 км ад базіснай лініі. У склад Рэспублікі Кірыбаці ўваходзяць 33 маленькіх атола, дваццаць з якіх незаселеныя. З іх 16 астравоў і атолаў у архіпелагу Гілберта, востраў Банаба (Ошэн), 8 астравоў у архіпелагу Фенікс і 8 астравоў у архіпелагу Лайн. Агульная плошча — 726,34 км².
Насельніцтва Кірыбаці — 92 533 чал. (2005, ацэнка).
Мова
правіцьДзяржаўная мова — кірыбаці. У афіцыйным звароце таксама выкарыстоўваецца англійская.
Насельніцтва
правіцьЗноскі
- ↑ а б в https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/australasia
- ↑ Океания: Справочник. — М.: Наука. Главная редакция восточной литературы, 1982. — 381 с. — 15 000 экз. (руск.)
Літаратура
правіць- Океания: Справочник. — М.: Наука. Главная редакция восточной литературы, 1982. — С. 198. — 381 с. — 15 000 экз. (руск.)
- Talu A. et al. Kiribati: aspects of history. Ed.of University of South Pacific, 1998
- Maxdonald B. Cinderellas of the Empire. Ed.of University of South Pacific, 2001