Бутарытары (англ.: Butaritari) — адзін з найбуйнейшых атолаў у архіпелагу Гілберта (Рэспубліка Кірыбаці). Востраў ляжыць крыху на поўдзень ад атола Макін[ru]. Плошча — 13,49 км². Колькасць насельніцтва — 4 346 чалавек (2010). Назва вострава перакладаецца з мовы кірыбаці як «пах мора». Сярэдні гадавы ўзровень ападкаў складае 4 000 мм. Гонар вострава — найлепшая гавань у рэспубліцы і хлебнае дрэва. Ранейшыя назвы: Кляйнэ-Макін, Макін, Піт, Тарытары і Тачынг.

Бутарытары
англ.: Butaritari
Насельніцтва
  • 3 241 чал. (2020)
Размяшчэнне
3°03′10″ пн. ш. 172°45′46″ у. д.HGЯO
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы