Аўстралійскі долар
Аўстралійскі долар (код валюты AUD) — уведзены ў зварот з 14 лютага 1966 г замест аўстралійскага фунта. З'яўляецца валютай Аўстралійскага Саюза, уключаючы востраў Ражства, Какосавыя астравы і Востраў Норфолк, а таксама незалежных ціхаакіянскіх дзяржаў Кірыбаці, Наўру і Тувалу. Дзеліцца на 100 цэнтаў. Звычайна скарачаецца знакам долара ($), але існуюць і іншыя пазначэнні (A$, $A, AU$ і $AU). Для выраба банкнот з 1988 года выкарыстоўваецца не папера, а адмысловы тонкі пластык.
Долар Dollar | |
---|---|
Код ISO 4217 | AUD |
Краіна | Аўстралійскі саюз |
Складаецца з | 100 цэнтаў |
Абрэвіятура | A$ |
Цэнтральны банк | Reserve Bank of Australia[d] |
Абменны курс (на 8 сакавіка 2008 г.) | |
1 1 USD | = 1.071 AUD |
1 1 EUR | = 1.648 AUD |
У вольным звароце прысутнічаюць банкноты наміналам:
- 5 долараў
- 10 долараў
- 20 долараў
- 50 долараў
- 100 долараў
Таксама маюцца манеты наміналам:
- 5 цэнтаў
- 10 цэнтаў
- 20 цэнтаў
- 50 цэнтаў
- 1 долар
- 2 долара
Манеты вартасцю 1 і 2 цэнта выведзеныя са звароту ў 1994 годзе.
Гл.таксамаПравіць
СпасылкіПравіць
Аўстралійскі долар на Вікісховішчы |
- Рэзервовы банк Аўстраліі
- Аўстралійскі долар (банкноты) (англ.) (ням.)
- Грошы Аўстраліі (руск.)