Барбадас
Барба́дас (англ.: Barbados) — дзяржава на аднайменным востраве ў архіпелагу Малыя Антыльскія астравы ў Атлантычным акіяне. Тэрыторыя — 431 км². Насельніцтва — каля 280 тыс. чалавек, 90 % — негры і мулаты. Сталіца — Брыджтаўн (прыкладна 8 тыс. жыхароў, з прыгарадамі — больш за 90 тысяч). Дзяржаўная мова — англійская. Нацыянальнае свята — 30 лістапада (1966) — Дзень незалежнасці. Грашовая адзінка — барбадаскі долар.
| |||||
Дэвіз: «Pride and Industry» | |||||
Гімн: «In Plenty and In Time of Need» | |||||
Дата незалежнасці | 30 лістапада 1966 (ад Вялікабрытаніі) | ||||
Афіцыйная мова | англійская | ||||
Сталіца | Брыджтаўн | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Брыджтаўн | ||||
Форма кіравання | Парламенцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Прэм'ер-міністр |
Сандра Мейсан Міа Мотлі | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні |
183-я ў свеце 439 км² нязнач. | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2021) • Шчыльнасць |
301.865[1] чал. 660 чал./км² | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2010) • На душу насельніцтва |
$6.175 млрд[2] $22,296[2] | ||||
ВУП (намінал) • Разам (2010) • На душу насельніцтва |
$3.963 млрд[2] $14,307[2] | ||||
ІРЧП (2011) | ▲ 0,793 [3] (вельмі высокі) (47-ы) | ||||
Валюта | Барбадаскі долар | ||||
Інтэрнэт-дамен | .bb | ||||
Код ISO (Alpha-2) | BB | ||||
Код ISO (Alpha-3) | BRB | ||||
Код МАК | BAR | ||||
Тэлефонны код | +1-246 | ||||
Часавыя паясы | -4 |
Гісторыя
правіцьБарбадас быў адкрыты еўрапейцамі ў 1518 годзе. Назва «Барбадас» пайшла ад партугальскага даследчыка Пэдра Кампоса ў 1536 годзе, які спачатку назваў востраў Os Barbados («Барадатыя») з-за вялікай колькасці абвітых падобнымі на бароды эпіфітамі фігавых дрэў, якія раслі на ім.
У 1627 годзе брытанцы заснавалі на востраве сваю калонію. У 1961 годзе Барбадас атрымаў статус «асацыяванай з Вялікабрытаніяй дзяржавы». Незалежнасць была абвешчана 30 лістапада 1966 года.
Дзяржаўны лад
правіцьУ адпаведнасці з канстытуцыяй 1966 г. кіраўніком дзяржавы з’яўлялася каралева Вялікабрытаніі, прадстаўленая на востраве генерал-губернатарам. Для Барбадаса характэрныя ўстойлівыя традыцыі парламентарызму. Першыя заканадаўчыя акты, якія рэгулююць парадак фарміравання і дзейнасці Заканадаўчага сходу як ключавога органа самакіравання вострава, былі прынятыя задоўга да здабыцця ім незалежнасці (1639). У верасні 2020 года краіна заявіла аб пераходзе да рэспубліканскай формы кіравання. 21 кастрычніка 2021 года парламент Барбадаса ўпершыню выбраў прэзідэнта (якім стала апошні генерал-губернатар вострава Сандра Мэйсан), а 30 лістапада 2021 краіна афіцыйна стала парламенцкай рэспублікай.
Заканадаўчая ўлада належыць Парламенту, які складаецца з Палаты сходу (30 членаў, абіраных насельніцтвам на 5 гадоў) і Сената (21 сенатар, прызначаемы прэзідэнтам).
Выканаўчую ўладу здзяйсняе ўрад на чале з прэм’ер-міністрам (лідар партыі парламенцкай большасці), які зацвярджаецца генерал-губернатарам. З 25 мая 2018 года ўрад узначальвае Мія Мотлі.
Асноўныя палітычныя партыі:
- Барбадаская лейбарысцкая партыя (заснаваная ў 1938, кіруючая з 1994, умеранага сацыял-рэфармісцкага толку),
- Дэмакратычная лейбарысцкая (левацэнтрысцкая апазіцыйная палітычная арганізацыя, створаная ў 1955),
- Нацыянальная дэмакратычная,
- Працоўная партыя Барбадаса,
- Народны палітычны саюз.
Эканоміка
правіцьРост ВУП у 2006 — 3,5 %. Аснова эканомікі — турызм (больш за 500 тыс. турыстаў штогод; занята 13 тыс. чалавек з 130 тыс. працаздольнага насельніцтва) і сельская гаспадарка, якая спецыялізуецца галоўным чынам на вырошчванні цукровага трыснягу (вытворчасць цукру складала 38 тыс. тон у 2005 г.). Культывіруецца таксама кукуруза, бавоўна, трапічная садавіна, гародніна, тытунь. Развіта жывёлагадоўля і рыбалоўства.
Развіваецца рынак фінансавых паслуг, страхавання, а таксама афшорны бізнес (11 тыс. занятых). Гэтаму ў немалой ступені спрыяюць нізкія стаўкі падаткаў, якія не перавышаюць 2,5 %, спрошчаная працэдура афармлення, падатковыя палёгкі і дамовы аб пазбяганні падвойнага падаткаабкладання.
Біржа Барбадаса з’яўляецца трэцяй паводле памеру сярод краін Карыбскага рэгіёна.
Прамысловасць прадстаўленая прадпрыемствамі лёгкай і харчовай прамысловасці, па перапрацоўцы цукровага трыснягу, нафты, вытворчасці электроннага абсталявання, хімікатаў, мэблі, лакафарбавай прадукцыі, якія працуюць у асноўным на прывазной сыравіне і арыентаваныя першым чынам на экспарт. У краіне здабываюцца нафта, прыродны газ, вапняк. За кошт падводнага свідравання Барбадас на 70 % (2006) пакрывае свае патрэбнасці ў энерганосьбітах.
Аб’ём рэзерваў цэнтральнага банка вострава перавышае 500 млн долараў. Інфляцыя — каля 7 %. Узровень беспрацоўя застаецца стабільным — парадку 10 %.
Асноўнымі спажыўцамі барбадаскіх тавараў (цукар, ром, прадукты харчавання, хімікаты, электронныя кампаненты, вопратка) з’яўляюцца краіны Карыбскай супольнасці, ЗША, Вялікабрытанія. Імпарт тавараў (харчаванне, прамысловае абсталяванне, хімікаты, паліва) у асноўным ажыццяўляецца з ЗША, Вялікабрытаніі, Японіі, Канады.
Рэлігія
правіцьПераважная частка насельніцтва вызнае хрысціянства (95 %), дамінуючае месца сярод хрысціянскіх канфесій займае англіканскае супольніцтва (40 %). Да іншых рэлігій, распаўсюджаных на востраве, адносяцца індуізм, іслам, вера бахаі і іўдаізм.
Зноскі
- ↑ [1] World Factbook of CIA
- ↑ а б в г Barbados . International Monetary Fund. Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011. Праверана 6 кастрычніка 2010.
- ↑ Human Development Report 2011 (англ.). United Nations Development Program (2011). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2012. Праверана 6 лістапада 2011.
- ↑ https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/northamerica
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Барбадас
- Афіцыйны сайт урада Барбадаса (англ.)
- Афіцыйны сайт Парламента Барбадаса (англ.)
- Парламент — некаторыя факты пра Барбадас Архівавана 1 снежня 2008. (англ.)
- Сайт Цэнтральнага банка Барбадаса (англ.)
- Інвестыцыі і развіццё Барбадаса Архівавана 5 лістапада 2005. (англ.)