Сент-Кітс і Невіс

Федэра́цыя Сент-Кітс і Не́віс (Федэрацыя Сент-Крыстафер і Невіс) — дзяржава ў Карыбскiм моры, складаецца з двух астравоў.

Федэрацыя Сент-Кітс і Невіс
Federation of Saint Kitts and Nevis
Герб Сент-Кітса і Невіса
Сцяг Сент-Кітса і Невіса Герб Сент-Кітса і Невіса
Дэвіз: «Country Above Self (Дзяржава вышэй за асабістыя інтарэсы)»
Гімн: «O Land of Beauty!»
Дата незалежнасці 19 верасня 1983 (ад Вялікабрытаніі)
Афіцыйныя мовы Англійская
Сталіца Бастэр
Найбуйнейшы горад Бастэр
Форма кіравання Парламентарная манархія
Кароль
Генерал-губернатар
Прэм’ер-міністр
Карл III
Тэплі Сітан
Цімаці Харыс
Плошча
• Усяго
207-я ў свеце
261 км²
Насельніцтва
• Ацэнка (2010)
Шчыльнасць

49 898 чал.
164 чал./км²
ВУП
  • Разам (2009)
  • На душу насельніцтва

$753 млн.  (206-ы)
$15,2 тыс.
ІРЧП (2011) 0,735 (выс.) (72-ы)
Валюта Усходне-карыбскі долар
Інтэрнэт-дамен .kn
Код ISO (Alpha-2) KN
Код ISO (Alpha-3) KNA
Код МАК SKN
Тэлефонны код +1-869
Часавыя паясы UTC-4
Карта.

Уваходзіць у склад Арганізацыі Усходніх Карыбскіх дзяржаў.

Геаграфія правіць

Карлікавая дзяржава знаходзіцца ва ўсходняй частцы Карыбскага мора і складаецца з двух астравоў — Сент-Кітс і Невіс, якія адносяцца да групы Малых Антыльскіх. Плошча краіны — 261 км². Сталіца Бастэр размешчана на востраве Сент-Кітс. З усходу мяжуе з Антыгуа і Барбуда, з паўднёвага ўсходу — з Мантсерат (заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі), на паўночным захадзе — з Сінт-Эстатыусам (спецыяльны муніцыпалітэт Нідэрландаў), а на поўначы — з Сен-Бартэльмі (заморская абшчына Францыі). Усе граніцы марскія.

Гісторыя правіць

Старажытнае насельніцтва — індзейцы аравакі і карыбы, большасць якіх знішчана еўрапейскімі каланізатарамі. Востраваў Сент-Кітс адкрыты Х.Калумбам у 1493 г. і названы «Сан-Крыстабаль» (англійская назва «Сент-Крыстафер»). У 1623 г. тут заснавалі сваё пасяленне англічане, у 1624 г. — французы. Першапачаткова на востраве Сент-Кітс былі створаны тытунёвыя плантацыі, але пасля іх уладальнікі перайшлі на гадоўлю высакаякаснага цукровага трыснягу, які прыносіў вялікія прыбыткі. Доўгі час за валоданне астравамі ішла барацьба паміж Францыяй і Вялікабрытаніяй. З 1625 г. астравы ўваходзілі ў склад брытанскай калоніі, аднак у 16641689 гг. і ў 17821783 гг. перайшлі пад кантроль Францыі. У 1783 г. па Версальскаму дагавору французы саступілі астравы англічанам. У 18711956 гг. частка брытанскай калоніі Падветраныя астравы, у 19581962 гг. — Вест-Індскай федэрацыі. З 1967 г. «асацыяваная з Вялікабрытаніяй дзяржава» (разам з астравамі Ангілья, выйшла ў 1980 г.) з унутраным самакіраваннем. 19 верасня 1983 г. абвешчана незалежнасць Сент-Кітс і Невіс у складзе Садружнасці. Галоўнай праблемай дзяржавы з’яўляюцца сепаратысцкія настроі на востраве Невіс, бо Невісу нададзена канстытуцыйнае права на аддзяленне ад Сент-Кітса пры згодзе на гэты акт больш дзвюх трацін насельніцтва вострава. У ліпені 1998 г. на востраве Невіс прайшоў рэферэндум аб выхадзе з Федэрацыі Сент-Кітс і Невіс. «За» прагаласавала 61,7% (па Канстытуцыі неабходна 2/3 галасоў).

Эканоміка правіць

Традыцыйнай галіной эканомікі Сент-Кітса і Невіса была сельская гаспадарка. Асноўная культура на палетках — цукровы трыснёг (трэць земляў, што апрацоўваюцца). На востраве Невіс вырошчваюцца бавоўнік, какосавая пальма, ананасы. Культывуюць таксама кававае дрэва, бананы, арахіс, ямс, рыс. Развіта жывёлагадоўля — разводзяць коз і авечак. Сярод традыцыйных промыслаў — рыбалоўства. Аднак сельскагаспадарчая вытворчасць забяспечвае не больш за палову ўнутраных патрэб у харчаванні.

Паводле звестак МВФ, валавы ўнутраны прадукт у сярэдзіне 2000-х стабільна павялічваўся значнымі тэмпамі — на 5-6 % у год. Аднак узніклі праблемы, якія былі звязаны са зніжэннем сусветных цэн на цукар. У 2011 годзе знешні доўг Сент-Кітса і Невіса перавышаў 200 % ВУП.

У апошні час вялікую ролю стаў адыгрываць турызм. Сент-Кітс і Невіс маюць эфектыўную структуру эканомікі, дзе пераважае сектар паслуг. Стаўка робіцца і на вытворчасць некаторых экспартных прамысловых тавараў і афшорнае банкаўскае абслугоўванне. Пачынаюць развівацца электратэхнічная прамысловасць і электроніка. Кожны чалавек, які інвестуе ў эканоміку краіны, можа атрымаць грамадзянства. У выніку тэмпы будаўніцтва рэзка выраслі, адбылося імклівае развіццё авіязносін, павялічыліся і даходы ад турызму[2].

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць