Генерал-губернатар Сент-Кітса і Невіса
Генерал-губернатар Сент-Кітса і Невіса (англ.: Governor-General of Saint Kitts and Nevis) — прадстаўнік манарха Сент-Кітса і Невіса (у наш час каралева Елізавета II). Паколькі каралева не можа знаходзіцца ва ўсіх Каралеўствах Садружнасці, яна прызначае прадстаўнікоў для выканання сваіх абавязкаў у якасці каралевы Сент-Кітса і Невіса. Генерал-губернатары нясуць адказнасць за прызначэнне прэм'ер-міністра, а таксама іншых міністраў урада пасля кансультацый з прэм'ер-міністрам.
Іншая назва найбуйнейшага ў краіне вострава Сент-Кітс, — Сент-Крыстафер (англ.: Saint Christopher), — раўнацэнна пры выкарыстанні ў найменні краіны або яе службовых асоб.
Спіс генерал-губернатараў Сент-Кітса і Невіса
правіцьІмя | Партрэт | Заняў пасаду | Пакінуў пасаду | |
---|---|---|---|---|
1-й | Сэр Клемент Эрындэл | 19 верасня 1983 | 31 снежня 1995 | |
2-й | Сэр Катберт Себасцьян | 31 снежня 1995 | 2 студзеня 2013 | |
3-й | Сэр Эдмунд Лоўрэнс | 2 студзеня 2013 | 19 мая 2015 |