Кіпрскае каралеўства
Кіпрскае каралеўства — дзяржава крыжакоў, створаная на Кіпры падчас Трэцяга крыжовага паходу. Праіснавала да 1489 года.
Гістарычная дзяржава | |||||
Кіпрскае каралеўства | |||||
---|---|---|---|---|---|
Βασίλειο της Κύπρου | |||||
|
|||||
|
|||||
Сталіца | Нікасія | ||||
Мова(ы) | Французская; грэчаская | ||||
Афіцыйная мова | лацінская мова | ||||
Рэлігія | Каталіцтва, Праваслаўе | ||||
Форма кіравання | манархія | ||||
Дынастыя | Лузіньяны | ||||
Кіраўнікі дзяржавы | |||||
Імператар Кіпра | |||||
• 1184—1191 | Ісак Камнін | ||||
Кароль Кіпра | |||||
• 1192—1194 | Гі дэ Лузіньян | ||||
• 1474—1489 | Кацярына Карнара | ||||
Гісторыя | |||||
• 1192 | Заснаванне | ||||
• 1489 | Анексаванне Венецыяй | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьУ 1184 годзе на Кіпры, які да гэтага моманту ўваходзіў у склад Візантыйскай імперыі, захапіў уладу стрыечны брат імператара Андроніка Камніна — Ісак.
У 1191 годзе Кіпр быў заваяваны Рычардам I Ільвінае Сэрца, каралём Англіі. Рычард прадаў востраў свайму сваяку, былому каралю Іерусалімскаму Гі дэ Лузіньяну.
Дынастыя Лузіньянаў перапынілася ў 1267 годзе, калі згасла мужчынская лінія Лузіньянаў. Прастол перайшоў да прынца з антыяхійскага княжацкага дому Гуга III, сына сястры Генрыха I Ізабелы і Баэмунда VI Антыяхійскага.
Аквітана-Нармана-Лузіньянская дынастыя кіравала да 1489 года. У 1473 годзе пасля смерці караля Жака II у яго нарадзіўся сын Жак III, але і ён праз год памёр. З гэтага часу Кіпр патрапіў пад уладу Венецыянскай рэспублікі. Намінальна каралевай лічылася ўдава Жака II Кацярына Карнара, якая паходзіла са знатнага венецыянскага роду. Яна завяшчала Кіпр Венецыі, якая ў 1489 годзе афіцыйна ўключыла востраў у склад сваіх уладанняў.
Спіс каралёў Кіпра
правіць- Ісак Камнін (1184—1191)
- Гі (Гвіда) дэ Лузіньян (1192—1194)
- Амары (Эмерык) (1196—1205)
- Гуга I (1205—1218)
- Генрых I (1218—1253)
- Гуга II (1253—1267)
- Гуга III (1267—1284)
- Іаан (Жан) I (1284—1285)
- Генрых II (1285—1306)
- Амары (Амальрык) II Цірскі (1306—1310), сеньёр Ціра — рэгент
- Генрых II (другасна) (1310—1324)
- Гуга IV (1324—1359)
- Пётр (П'ер) I (1359—1369)
- Пётр (П'ер) II (1369—1382)
- Якаў (Жак) I (1382—1398)
- Янус (1398—1432)
- Іаан (Жан) II (1432—1458)
- Шарлота (1458—1464) і ў 1459—1464 сумесна з мужам Людовікам Савойскім
- Якаў (Жак) II Бастард (1464—1473)
- Якаў (Жак) III, малалетні (1473—1474)
- Кацярына Карнара (1473—1489)