Баэмунд VI (князь Антыёхіі)
Баэмунд VI (Баэмунд Прыгожы; фр.: Bohemond de Poitiers, Bohemond le Beau; каля 1237 — 1275) — князь Антыёхіі (1251—1275), граф Трыпалі (1251—1275).
Баэмунд VI | |
---|---|
![]() | |
Нараджэнне | 1237 ці 1235[1] |
Смерць | 1275[1] |
Род | Рамнульфіды[d] |
Бацька | Баэмунд V[d][2] |
Маці | Lucia of Segni[d] |
Жонка | Сібіла Армянская[d] |
Дзеці | Люсія Трыпалійская[2], Баэмунд VII, граф Трыпалі[2] і Mary of Antioch[d] |
Бітвы | |
![]() |
Сын князя Баэмунда V Антыяхійскага і Люсьены дзі Качама-Сеньі. Брат каралевы Кіпра і рэгента Іерусалімскага каралеўства Плезанцыя Антыяхійскай. У 1252 года пасля смерці Баэмунда V стаў князем Антыёхіі і графам Трыпалі.
Баэмунд быў дыпламатычна цесна звязаны з французскім каралём Людовікам IX, які пасля Сёмага крыжовага паходу знаходзіўся ў Ака і фактычна кіраваў Іерусалімскім каралеўствам. У 1254 г. пры пасродніцтве Людовіка ажаніўся з армянскай прынцэсай Сібілай, дачкой армянскага цара Хетума I, скончыўшы тым самым усобіцы паміж Антыёхіяй і Кілікійскім царствам, распачатыя яшчэ пры пры яго дзедзе Баэмундзе IV. У 1258 г. быў абвешчаны часовым сеньёрам Іерусалімскага каралеўства ў якасці рэгента пры непаўналетнім пляменніку, каралі Гуга II Кіпрскім. Быў прызнаны не ўсімі сеньёрамі і абшчынамі Палесціны. Кіраваў Іерусалімскім каралеўствам у 1258—1261 гг. У 1261 г. пасля смерці Плезанцыі Антыяхійскай быў вымушаны скласці паўнамоцтвы рэгента-сеньёра.
У 1260 годзе Бейбарс разграміў манголаў у Бітве пры Айн-Джалуце, пасля чаго стаў пагражаць Антыёхіі, якая падтрымлівала манголаў як васал Арменіі. У 1268 годзе Бейбарс захапіў і разбурыў Антыёхію, пакуль Баэмунд знаходзіўся ў Трыпалі. Пасля 1268 г. Баэмунд насіў тытул князя Антыёхіі толькі фармальна, фактычна ён заставаўся графам Трыпалі.
Сям’я
правіцьжонка: Сібіла Армянская[3]
дзеці:
- Ізабела (? — ?)
- Баэмунд VII (1261—1287), у шлюбе з Маргарытай дэ Брыен
- Люсія (? — каля 1299), у шлюбе з Наржо дэ Тусі
- Марыя (? — да 1280), у шлюбе з Нікаласам Сент-Омер
Зноскі
- ↑ а б https://www.biografiasyvidas.com/biografia/b/bohemundo_vi.htm
- ↑ а б в Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Charles Cawley. Antioch. BOHEMOND V 1233-1252, BOHEMOND VI 1251-1268 . Medieval Lands. Foundation of Medieval Genealogy. Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2013. Праверана 7 красавіка 2013.