Люсія Трыпалійская
Люсія Трыпалійская (? — каля 1299) — графіня Трыпалі ў 1287—1289, тытулярная княгіня Антыёхіі ў 1287—1299. Падчас яе кіравання графства Трыпалі было заваявана мамлюкамі і спыніла існаванне ў якасці самастойнай дзяржавы.
Люсія Трыпалійская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Lucie de Tripoli | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Баэмунд VII | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Баэмунд VII | ||||||
Пераемнік | Філіп дэ Тусі | ||||||
Нараджэнне |
1260-я |
||||||
Смерць | 1299 ці 1289[1] | ||||||
Род | Рамнульфіды[d] | ||||||
Бацька | Баэмунд VI[2] | ||||||
Маці | Сібіла Армянская[d] | ||||||
Муж | Narjot de Toucy[d] | ||||||
Дзеці | Philippe de Toucy, Titular Prince of Antioch[d] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНяма ніякіх дакладных звестак ні пра дату нараджэння Люсіі, ні пра раннія гады яе жыцця. Яна была другой дачкой Баэмунда VI, графа Трыпалі і тытулярнага князя Антыёхіі, ад шлюбу з Сібілай Армянскай.
Пасля смерці 19 кастрычніка 1287 года брата Люсіі, Баэмунда VII, іх маці абвясціла рэгентам Трыпалі Бертрана дэ Жыбле, які неўзабаве стаў настолькі непапулярны сярод гараджан, што тыя адмовіліся прызнаваць яго ўладу і стварылі ўласную камуну. Гэта вымусіла Люсію прыбыць у графства і прыняць яго пад сваё кіраванне. Першапачаткова яна не падтрымлівала ні дэ Жыбле, які лабіяваў інтарэсы генуэзцаў, ні камуну. Калі прыхільнікі дэ Жыбле, якіх узначальваў Бенедэта Закарыя, паспрабавалі пасадзіць у Трыпалі падэсту і тым самым ператварыць горад у генуэзскую калонію, глава камуны пагадзіўся прызнаць правы Люсіі, аднак было ўжо позна: яна ўступіла ў саюз з генуэзцамі, якія нарэшце афіцыйна прызналі яе графіняй у 1288 годзе[3].
Такое рашэнне прыйшлося не да спадобывенецыянцам і пізанцам, якія канкуравалі з генуэзскімі гандлярамі. Яны тайна ўступілі ў перамовы з мамлюкскім султанам Егіпта Аль-Мансур Калаунам і пераканалі яго напасці на Трыпалі. Люсія паспрабавала прыцягнуць на свой бок манголаў і звярнулася за дапамогай да еўрапейскіх кіраўнікоў. Не атрымаўшы ад іх дапамогі, яна схавалася ў замку Нефен пад аховай рыцараў-гаспітальераў[4], а затым адплыла на Кіпр у суправаджэнні іаанітаў і тампліераў[5]. З-за ўнутраных супярэчнасцей, выкліканых яе дзеяннямі, абаронцы Трыпалі не змаглі належным чынам арганізаваць абарону[3]. Сталіца графства пала пад націскам егіпцян 26 красавіка 1289 года, тым самым яно спыніла сваё існаванне. Пасля страты ўладанняў Люсія, верагодна, вярнулася ў Еўропу.
Дакладная дата яе смерці невядомая. Прынята лічыць, што яна памерла ў 1299 годзе.
Шлюб і дзеці
правіцьЛюсія была замужам за Наржо дэ Тусі, які, нягледзячы на тое, што меў права запатрабаваць графства Трыпалі, так ні разу і не з'явіўся там. Ад Наржо яна нарадзіла адзінага сына Філіпа, які атрымаў у спадчыну яе намінальныя тытулы і памёр у 1300 годзе.
Зноскі
- ↑ Dictionary of Women Worldwide: 25,000 Women Through the Ages / A. Commire, D. Klezmer — Detroit: Gale, Yorkin Publications, 2006. — 2572 p. — ISBN 978-0-7876-7585-1
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
- ↑ а б Jaroslav Folda. Crusader art in the Holy Land. — Cambridge: Cambridge University Press, 2005. — P. 384. — 714 p. — ISBN 0521835836.
- ↑ Crusade and settlement / Peter W. Edbury. — Cardiff: University College Cardiff Press, 1985. — P. 220. — 281 p. — ISBN 0906449782.
- ↑ Jaroslav Folda. Crusader art in the Holy Land. — P. 385.
Літаратура
правіць- René Grousset. L'Empire du Levant: Histoire de la Question d'Orient. — Paris: Payot, 1949. — ISBN 2-228-12530-X.