Нікасія (грэч. Λευκωσία, турэцк.: Lefkoşa) — горад на Кіпры, сталіца і буйнейшы горад краіны.

Горад
Нікасія
грэч. Λευκωσία, турэцк.: Lefkoşa
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Плошча
111 км²
Вышыня цэнтра
149 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
309500 чалавек (2007)
Часавы пояс
Тэлефонны код
22
Паштовыя індэксы
1010–1107
Афіцыйны сайт
Нікасія на карце Кіпра
Нікасія (Кіпр)
Нікасія
Нікасія (Кіпр)
Нікасія

Нікасія — гандлёвы і прамысловы цэнтр. У горадзе — 2 сучасныя гандлёвыя комплексы, крамы, рэстараны, забаўляльныя комплексы. У горадзе развіта тэкстыльная, гарбарная, ганчарная вытворчасць, вытворчасць пластмасы і іншай прадукцыі. Побач знаходзяцца медныя шахты. У Нікасіі — Універсітэт Кіпра і 4 іншыя універсітэты.

Гісторыя правіць

 
Былы сабор Св. Сафіі, пераўтвораны ў XVI стагоддзі ў мячэць Селімэ, у турэцкім сектары Нікасіі. На пярэднім плане бачная падзяляльная лінія.

Сляды першых пасяленцаў прасочваюцца з 3900 г. да н.э. Сам горад заснаваны каля XI—VII стагоддзя да н.э. (названы Ледра, затым Лефкатэон; сучасная назва прыкладна з XIII стагоддзя н. э.). Уяўляў сабой старажытнагрэчаскую горад-дзяржаву. У эліністычны перыяд (прыкладна ў 330 годзе да н.э.) горад страціў сваё значэнне і ператварыўся ў невялікую вёсачку. У 965 годзе візантыйцы робяць горад цэнтрам фемы Кіпр. У 1191 годзе англійскі кароль-крыжак Рычард I Львінае Сэрца заваёўвае горад і перадае яго ў 1192 годзе Гі дэ Лузіньяну. Горад становіцца сталіцай Кіпрскага каралеўства. Менавіта ў гэты перыяд горад атрымаў назву Нікасія. У 1489—1571 гг. горад пад уладай венецыянцаў. У 1571—1878 гг. пад уладай туркаў. У 1878—1960 гг. пад уладай англічан. У 1960 годзе горад становіцца сталіцай незалежнай Рэспублікі Кіпр.

У выніку ўварвання турэцкіх войскаў у 1974 годзе і абвяшчэння Турэцкай Рэспублікі Паўночнага Кіпра горад быў падзелены на турэцкую і грэчаскую часткі. Мяжа паміж імі, якая ахоўваецца войскамі ААН, праходзіць прама па гістарычным цэнтры горада і праз галоўную гандлёвую вуліцу Ледра. Паўночная (турэцкая) частка Нікасіі з'яўляецца сталіцай самаабвешчанай ТРПК і называецца Лефкоша.

3 красавіка 2008 года распачаты працы па дэмантажы сцяны, якая падзяляе горад на дзве часткі[1].

Геаграфія і клімат правіць

Нікасія размешчана на шырокай раўніне ў цэнтры Кіпра Месаарыі, паміж горнымі хрыбтамі Троадас і Кірэнія. Нікасія знаходзіцца непадалёк ад ракі Акакі.

Клімат Нікасіі з'яўляецца міжземнаморскім з рысамі паўпустыннага (Класіфікацыя кліматаў Кёпена: BSh). Наяўнасць цёплай зімы і гарачага сухога лета выключаюць развіццё горада ў аграрным плане. Ападкаў выпадае ўсяго 300 мм, што робіць Нікасію адным з найбольш засушлівых (і гарачых) гарадоў узбярэжжа Міжземнага мора.

Клімат Нікасіі
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Сярэдні максімум, °C 15,3 15,9 18,6 24,3 29,5 33,9 36,9 36,7 33,6 28,3 21,8 17,1 26,0
Сярэдні мінімум, °C 5,2 5,0 6,4 10,1 14,5 18,8 21,8 21,6 18,5 15,0 10,2 6,8 12,8
Норма ападкаў, мм 48 47 37 22 22 7 1 7 6 22 31 58 308
Крыніца: worldweather.org

Славутасці правіць

Гатычны сабор Св. Сафіі (XIII—XIV стагоддзя), цэрквы Маці Божай, ансамбль рынку (гатычная базіліка, пашырана ў 14-16 стст.), «Брама Фамагусты» (16 ст.), сабор Св. Іаана (перабудаваны ў 1665; цыкл роспісаў — каля 1730), архіепіскапскі палац (1950-59).

Гарады-пабрацімы правіць

Спасылкі правіць

  1. Грэчаскія і турэцкія абшчыны Кіпра пачалі разбор барыкад