Востраў Святога Марціна

(Пасля перасылкі з Востраў Сен-Мартэн)

Востраў Святога Марціна, Востраў Сен-Мартэн (фр.: Saint-Martin, нідэрл.: Sint Maarten) — востраў у Карыбскім моры ў паўночнай частцы грады Усходніх Карыбскіх астравоў.

Востраў Сен-Мартэн (Сінт-Мартэн)
фр.: Saint-Martin
Боінг 757 здзяйсняе пасадку ў аэрапорце Прынцэсы Юліяны над галовамі турыстаў
Боінг 757 здзяйсняе пасадку ў аэрапорце Прынцэсы Юліяны над галовамі турыстаў
Характарыстыкі
Плошча87 км²
Найвышэйшы пункт424 м
Насельніцтва74 250 чал. (2007)
Шчыльнасць насельніцтва853,45 чал./км²
Размяшчэнне
18°03′30″ пн. ш. 63°03′25″ з. д.HGЯO
АрхіпелагМалыя Антыльскія астравы
АкваторыяКарыбскае мора
Краіны
Востраў Святога Марціна (Малыя Антыльскія астравы)
Востраў Сен-Мартэн (Сінт-Мартэн)
Востраў Сен-Мартэн (Сінт-Мартэн)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Востраў Святога Марціна з’яўляецца самым малым у свеце заселеным востравам, адначасова кіраваным двума незалежнымі ўрадамі. Паўночная частка вострава з’яўляецца заморскай абшчынай Францыі Сен-Мартэн, а паўднёвая з’яўляецца самакіравальнай дзяржавай Сінт-Мартэн са значнай аўтаноміяй (status aparte) у складзе Каралеўства Нідэрландаў. Плошча 83 км² (у тым ліку нідэрландская частка вострава — 35 км², французская — 48 км²). Найвышэйшы пункт — гара Пік-Парадыз (424 м) у французскай частцы вострава.

Адміністрацыйны цэнтр нідэрландскай часткі вострава — горад Філіпсбург, французскай — горад Марыго.