Марцініка
Марціні́ка (фр.: Martinique) — востраў і заморскі дэпартамент Францыі на захадзе Карыбскага рэгіёна. Агульная плошча - 1128 км². Насельніцтва (2012 г.) - 390 371 чал. Адміністрацыйны цэнтр — Фор-дэ-Франс.
Марцініка |
---|
Martinique | ||
---|---|---|
|
![]() | |
(Сцяг Марцінікі) | (Герб Марцінікі) | |
Месцазнаходжанне | ||
| ||
Сталіца | Фор-дэ-Франс | |
Дэпартаменты | Марцініка (972) | |
Акругі | 4 | |
Кантоны | 45 | |
Камуны | 34 | |
Плошча1 | 1 128 км² | |
1 Па зямельным рэестры, за выключэннем азёры, сажалкі і ледавікі плошчай больш за 1 км², а таксама эстуарыі рэк. | ||
![]() |
ГеаграфіяПравіць
Асноўную частку дэпартамента Марцініка займае аднайменны востраў, які знаходзіцца ў групе Наветраных Малых Антыльскіх астравоў у 6833 км на паўднёвы захад ад Парыжа. На поўначы аддзелены пралівам Марцініка (41 км) ад Дамінікі, на поўдні — пралівам Сент-Люсія (32 км) ад Сент-Люсіі.
ГісторыяПравіць
Востраў быў адкрыты Хрыстафорам Калумбам у 1502 годзе, пад час яго чацвертага падарожжа ў Амерыку. Першыя французскія паселішчы ўзніклі тут у 1635 годзе. З гэтага часу і да нашых дзён востраў належыць Францыі. Французскія плантатары прывезлі сюды рабоў, для працы на плантацыях цукровага трыснёга. Толькі ў 1848 годзе рабства было забароненае. З гэтага моманту пачала развівацца крэольская культура Марцінікі.