Ціхаакіянскае вогненнае кальцо

Ціхаакіянскае вулканічнае вогненнае кольца (Ціхаакіянскае вогненнае кольца, Ціхаакіянскае кольца, Ціхаакіянскі вогненны пояс) — вобласць па перыметры Ціхага акіяна, у якой знаходзіцца большасць дзейсны вулканаў і адбываецца мноства землетрусаў. Усяго ў гэтай зоне налічваецца 328 дзейсных наземных вулканаў з 540 вядомых на Зямлі.

Ціхаакіянскае вулканічнае вогненнае кальцо
Тэктанічныя пліты свету

На заходнім узбярэжжы Ціхага акіяна вулканічны ланцуг цягнецца ад паўвострава Камчатка праз Курыльскія, Японскія, Філіпінскія астравы, востраў Новая Гвінея, Саламонавы астравы і Новую Зеландыю да Антарктыды. Усходняя частка кальцо ўключае вулканы паўночна-ўсходняй Антарктыды, астравоў Вогненнай Зямлі, Андаў, Кардыльераў і Алеуцкіх астравоў.

У Ціхім акіяне знаходзіцца некалькі зон спрэдынгу (разрастання) акіянічнай літасферы, галоўная з якіх — Усходне-Ціхаакіянская зона (складаецца з падводных літасферных пліт Какос і Наска). Па перыферыі акіяна адбываецца субдукцыя гэтых пліт пад суседніякантыненты. Над кожнай зонай субдукцыі працягнуўся ланцужок вулканаў, усё разам яны і ўтвараюць Ціхаакіянскае кольца. Аднак гэта кольца незамкнёнае, яно перарываецца там, дзе няма субдукцыі — ад Новай Зеландыі і ўздоўж антарктычнага ўзбярэжжа. Акрамя таго, ні субдукцыі, ні вулканізму няма на двух адрэзках узбярэжжа Паўночнай Амерыкі: уздоўж паўвострава і штата Каліфорнія (больш за 2000 км) і на поўнач ад вострава Ванкувер (амаль 1500 км).

У Ціхаакіянскім вогненным кольцы адбылося амаль 90% усіх сусветных землятрусаў і 80% найбольш магутных з іх. Наступная па магутнасці сейсмічная зона (5—6% землятрусаў і 17% самых магутных землятрусаў свету) — гэта Міжземнаморскі складкавы пояс, які пачынаецца каля Явы і Суматры, ідзе праз Гімалаі, Міжземнамор'е і заканчваецца ў Атлантычным акіяне. Сярэдне-Атлантычны хрыбет — трэцяя па магутнасці зона землятрусаў.

Гл. таксамаПравіць

ЛітаратураПравіць