Пліта Какос
Пліта Какос — літасферная пліта, размешчаная ва ўсходняй частцы Ціхага акіяна ад паўвострава Каліфорнія да Панамскага перашыйка. Зямная кара акіянічнага тыпу. Заходняй мяжой пліты з'яўляецца спрэдынгавы хрыбет Усходне-Ціхаакіянскага падняцця. На ўсходзе пліта падсоўваецца пад Карыбскую літасферную пліту. У зоне субдукцыі адбываюцца частыя землетрасенні.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/dc/Tectonic_plates.png/200px-Tectonic_plates.png)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0c/Cocos-Caribbean.jpg/200px-Cocos-Caribbean.jpg)