Расама́ха (Gulo gulo) — драпежнае млекакормячае сямейства куніцавых. Адзіны прадстаўнік роду Gulo.
Расамаха |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Gulo gulo Linnaeus, 1758
|
Падвіды |
---|
- Gulo gulo albus Kerr, 1792
- Gulo gulo gulo Linnaeus, 1758
- Gulo gulo katschemakensis Matschie, 1918
- Gulo gulo luscus Linnaeus, 1758
- Gulo gulo luteus Elliot, 1904
- Gulo gulo vancouverensis Goldman, 1935
|
Арэал |
---|
|
Ахоўны статус |
---|
|
|
Даўжыня цела да 105 см, хваста да 23 см, маса да 32 кг. Поўсць грубая, доўгая, рыжа- ці карычнева-бурая. Ад асновы хваста па баках цела шырокая рыжаватая ці жоўтая паласа. На лбе, шыі, грудэях белаватыя плямы. Ногі кароткія, масіўныя, хвост кудлаты. Мае каля хваста парныя спецыфічныя скурныя залозы, сакрэт якіх выпырсквае на адлегласць да 3 м.
Драпежнік. У межах усяго арэалу вядзе адзіночны вандроўны спосаб жыцця. Індывідуальныя ўчасткі займаюць плошчу 1,5—2,0 тыс. км². Аснову харчавання складае падаль, у прыватнасці астаткі здабычы ваўкоў і мядзведзяў — ласі, алені і інш., радзей нападае на капытных звяроў самастойна, ды і то на хворых, параненых або маладых жывёл; частку здабычы хавае ў запас.
Нараджае 2—3 (зрэдку да 5) дэіцянят двойчы эа год. Гон расцянуты з красавіка да кастрычніка. Цяжарнасць 8—10 месяцаў.