Качка — агульнапрынятая назва птушак сямейства качыныя (Anatidae). Качкі ў асноўным вадаплаўныя птушкі; яны могуць вадзіцца як у прэснай, так і ў марской вадзе.

Качка

Качак часам блытаюць з падобнымі птушкамі, накшталт лысак (Fulica) і паганак (Podicipediformes).

Марфалогія правіць

Цела качак у агульным падоўжанае і шырокае, у качак параўнальна доўгая шыя (зрэшты, не гэтакая доўгая, як у гусей і лебедзяў). У нырковых качак цела больш круглявае. Дзюба, як правіла, шырокая і ўтрымоўвае зубчастыя лускавінкі. У некаторых прамысловых відаў дзюба доўгая і моцна зубчастая. Ногі моцныя і добра развітыя. Крылы вельмі моцныя і, як правіла, кароткія і вострыя; палёт качак патрабуе хуткіх бесперапынных узмахаў, патрабуючы, у сваю чаргу, моцныя цягліцы. Аднак, ёсць тры віды качак-параходаў, якія не лётаюць. Многія віды качак часова не могуць лётаць у час лінькі, яны шукаюць абароненае месца пасялення з добрым доступам да ежы ў гэты перыяд. Гэтая лінька звычайна папярэднічае міграцыі.

 
Рымскі збан з гарлавінкай і носікам у форме качкі; з калекцыі Музея і мастацкай галерэі Дэрбі

Качары паўночных відаў маюць больш яркае апярэнне, улетку становячыся пасля лінькі больш падобнымі на самак. У качароў паўднёвых відаў палавы дымарфізм выяўлены слабей, хоць ёсць выключэнні. Апярэнне маладых птушак звычайна нагадвае апярэнне самак.

Сістэматыка правіць

 
Качкі на паштовых марках Беларусі

Качкамі называюць прадстаўнікоў наступных падсямействаў

Спасылкі правіць