Таганрог (руск.: Таганрог) — горад (з 1775 года) у Расіі, у Растоўскай вобласці, марскі порт. Насельніцтва 264,4 тыс. чалавек (2007). Заснаваны ў 1698 годзе.

Горад
Таганрог
руск.: Таганрог
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1698
Першае згадванне
Горад з
Плошча
80 км²
Вышыня цэнтра
30 м
Насельніцтва
255 095[1] чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
8634
Паштовы індэкс
347900
Аўтамабільны код
61, 161
Афіцыйны сайт
Таганрог на карце Расіі ±
Таганрог (Расія)
Таганрог
Таганрог (Растоўская вобласць)
Таганрог

Геаграфія Правіць

Горад размешчаны на беразе Азоўскага мора ў Таганрогскім заліве на паўднёва-усходняй частцы Міускага паўвострава. Старая частка горада размешчана на мысу Тагані Рог. Горад размешчаны на раўніннай, хвалепадобнай мясцовасці, узвышаючыся над узроўнем мора на вышыню прыкладна да 75 м. У чарце горада працякаюць два ручая: у раёне гаю Дубки па балке Вялікая Чарапаха і па балке Малая Чарапаха.

Клімат сухі, умерана-кантынентальны з лішкам цяпла і адносным недахопам вільгаці. Сярэднегадавая тэмпература — +9 °C. Максімальныя тэмпературы ліпеня − да +35−40 °C, мінімальныя тэмпературы студзеня − да −30 °C. Характэрныя моцныя вятры, суправаджаныя часам нагонной хваляй, якая прыводзіць да бадмывання берага і апоўзняў.

Эканоміка Правіць

Таганрог — важны прамысловы цэнтр Поўдня Расіі. Буйнейшае прадпрыемства — Таганрогскі металургічны завод: вытворчасць сталі, сталёвых труб для нафтавай і газавай прамысловасці, тавараў народнага спажывання. У горадзе развітая машынабудаўнічая прамысловасць: завод «Чырвоны кацельшчык» (вытворчасць кацельнага абсталявання для электрастанцый), «Прэсмаш» (кавальна-прэсавае абсталяванне), «Вібрапрыбор», камбайнавы (выпуск збожжаўборачных камбайнаў), гандлёвага абсталявання, электратэрмічнага абсталявання, «Прыбой», суднарамонтны, «ТАГАЗ» (зборка легкавых і камерцыйных аўтамабіляў маркі Hyundai) і г. д. Ёсць шэраг прадпрыемстваў абароннай прамысловасці.

Таксама ёсць шэраг прадпрыемстваў хімічнай (заводы — «Тэрмапласт», лакафарбавы), лёгкай (гарбарня і іншыя) і харчовы (рыбны, мясны, кандытарскі, мукамольна-крупяны заводы) прамысловасці. У Таганрозе знаходзіцца штаб-кватэра аднаго з кіроўных экспарцёраў збожжа, аграпрамысловай кампаніі «Югтранзитсервис».

Славутасці Правіць

Вядомыя асобы Правіць

 
Антон Паўлавіч Чэхаў

Гл. таксама Правіць

Зноскі

Літаратура Правіць

Спасылкі Правіць