Падземныя хады (Таганрог)

Падземныя хады Таганрога — хады і галерэі, якія, паводле гарадскіх легенд, знаходзяцца пад зямлёй на тэрыторыі горада Таганрога Растоўскай вобласці[1].

Славутасць
Падземныя хады Таганрога
руск.: Подземные ходы Таганрога
47°13′16″ пн. ш. 38°55′02″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Горад Таганрог
Map

Гісторыя

правіць

Існуюць некалькі версій і легендаў пра паходжанне падземных тунэляў у Таганрогу. Некаторыя даследнікі мяркуюць, што яны маглі быць выкапаны туркамі, іншыя — што іх будаўнікамі былі старажытныя рымляне. Высоўваюцца версіі, што падземныя хады заснавалі пры Пятру I ці Кацярыне II. Але ўсе гэтыя версіі не знайшлі афіцыйнага і верагоднага пацверджання[1].

Пісьменнік Антон Паўлавіч Чэхаў цікавіўся гарадскімі падземнымі хадамі ў Таганрогу і легендамі пра іх існаванне, пра што ёсць пацверджаныя факты.

Па адной легендзе, раней існаваў падземны ход ад тэрыторыі сучаснага тралейбуснага ўпраўлення, якое размешчана па вуліцы Аляксандраўскай, да порта. Ён прызначаўся для правозу мяшкоў з мукой. У некаторых дамах Таганрога былі глыбокія скляпы, якія з дапамогай падземнага ходу злучаліся з набярэжнай[2].

Падчас даследаванняў, якія неаднаразова праводзіліся на тэрыторыі Таганрога, былі выяўлены сляды існавання падземных хадоў. Невялікі падземны ход праходзіў ад склепа дома Алферакі, які размяшчаецца па вуліцы Грэчаскай, 76, да завулка Антона Глушко, 13, да месца, дзе цяпер размешчаны краязнаўчы музей.

У літаратурных крыніцах ёсць звесткі пра існаванне падземнага ходу, які вёў з марскога берага да склепа дома мільянера Вальяна. Цяпер у гэтым месцы знаходзіцца будынак авіяцыйнага тэхнікума, які размяшчаецца на скрыжаванні вуліцы Чэхава і завулка Тургенеўскага. Пры будаванні аднаго корпуса «Б» ТРТІ будаўнікі выявілі падземны ход, а ў ім знаходзіліся даўнейшыя рэчы[1].

Многія гісторыкі схіляюцца да таго, каб прызнаць існаванне падземных тунэляў у Таганрогу. Пры будаванні Пятроўскай крэпасці былі збудаваны шматлікія падземныя пераходы, якія вялі ад бастыёнаў да равелінаў, а таксама з бастыёнаў у бок крэпасці. Гэта было трэба для таго, каб у выпадку магчымай аблогі ў людзей была магчымасць перасоўвацца такімі шляхамі. Гэтыя падзямеллі павінны былі захавацца, бо пры разбурэнні крэпасці знішчалася толькі наземная частка. Пад бастыёнамі былі размешчаныя падземныя казематы. У 1926 годзе ў адной са справаздач краязнаўчага музея паведамлялася, што ў разбураным вале Пятроўскай крэпасці была знойдзена верхняя частка ўваходу, для збудавання якой выкарыстоўваўся камень і вапна. Падобныя хады былі знойдзены каля будынка Паўднёвага федэральнага ўніверсітэта. У 1927 годзе ў адным з жылых двароў Таганрога вырылі яму для вапны — яе дно правалілася, і на глыбіні 5 метраў знаходзіўся падземны ход. Яго ўдалося даследаваць на 20 метраў у даўжыню. На месцы былой крэпасці стаяць універсітэцкія корпусы. Калі будаваўся інтэрнат № 5 па завулку Гарыбальдзі, быў выяўлены круглы даўнейшы парахавы склеп і падземны ход, які быў напалову засыпаны[2].

5 мая 1932 года гарадскія ўлады стварылі камісію з удзелам археолагаў, якая праводзіла даследаванні па пошуку падземных хадоў. Але вынікі працы не дайшлі да наступных пакаленняў. У 1940-х гадах насупраць былога млына Алферакі, там, дзе цяпер размяшчаецца аўтамабільная развязка, знізу правага схілу Камсамольскага спуску, паміж завулкамі Гарыбальдзі і 1-м Крапасным, быў выяўлены скляпеністы ўваход, які быў некалі выкананы з цэглы. Пра існаванне яшчэ адной падобнай канструкцыі было вядома ў 1950-х гадах — яе знайшлі на беразе мора, у раёне былога Карантыну.

У 1980-х гадах былі выпадкі прасадкі грунту пад шматпавярховымі дамамі. Спецыялісты сталі шукаць пазначэнне на падземных картах горада, але не знайшлі пацверджанняў існавання падземных хадоў[1].

Зноскі

Спасылкі

правіць