Паўднёвы федэральны ўніверсітэт
Паўднёвы федэральны ўніверсітэт (руск.: Южный федеральный университет) — вышэйшая навучальная ўстанова ў гарадах Растоў-на-Доне і Таганрог.
Паўднёвы федэральны ўніверсітэт | |
---|---|
Заснаваны | 1915 |
Студэнты | 33 125[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Сайт | sfedu.ru |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паўднёвы федэральны ўніверсітэт вядзе сваю гісторыю з 1915 года, калі ў Растоў-на-Доне ў сувязі з Першай сусветнай вайной пераехаў Імператарскі Варшаўскі ўніверсітэт. У далейшым Імператарскі Варшаўскі ўніверсітэт быў ператвораны ў Растоўскі дзяржаўны ўніверсітэт.
Непасрэдна Паўднёвы федэральны ўніверсітэт быў створаны ў 2006 годзе шляхам аб’яднання Растоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Растоўскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, Таганрогскага дзяржаўнага радыётэхнічнага ўніверсітэта і Растоўскай дзяржаўнай акадэміі архітэктуры і мастацтваў[3].
Структура
правіцьУ сваім складзе ўніверсітэт мае наступныя структурныя адзінкі:[4]
- Акадэмія архітэктуры і мастацтваў
- Акадэмія біялогіі і біятэхналогіі
- Акадэмія псіхалогіі і педагогікі
- Акадэмія фізічнай культуры і спорту
- Інжынерна-тэхналагічная акадэмія
- Інстытут камп’ютэрных тэхналогій і інфармацыйнай бяспекі
- Інстытут гісторыі і міжнародных адносін
- Інстытут матэматыкі, механікі і камп’ютэрных навук
- Інстытут навук аб Зямлі
- Інстытут сацыялогіі і рэгіёназнаўства
- Інстытут філалогіі, журналістыкі і міжкультурнай камунікацыі
- Інстытут філасофіі і сацыяльна-палітычных навук
- Інстытут высокіх тэхналогій
- Інстытут нанатэхналогій, электронікі і прыборабудавання
- Ваенны навучальны цэнтр
- Факультэт кіравання
- Фізічны факультэт
- Хімічны факультэт
- Эканамічны факультэт
- Юрыдычны факультэт
Зноскі
- ↑ http://sfedu.ru/pls/rsu/docs/u/U-5309/Folders/file/3-27-Otchet_2014_10.pdf
- ↑ GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286
- ↑ Гісторыя ПФУ
- ↑ Склад ПФУ