Стэфанія Міхайлаўна Станюта
Стэфанія Міхайлаўна Станю́та (13 мая 1905, Мінск — 6 лістапада 2000) — беларуская актрыса, большую частку кар'еры правяла ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы, Народная артыстка СССР, выканала шматлікія ролі ў кіно.
Стэфанія Станюта | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Стэфанія Міхайлаўна Станюта |
Дата нараджэння | 30 красавіка (13 мая) 1905, 15 мая 1905[1] ці 30 красавіка 1905[2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 лістапада 2000 (95 гадоў) ці 7 лістапада 2000[4][2] (95 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Міхаіл Пятровіч Станюта |
Дзеці | Аляксандр Аляксандравіч Станюта |
Адукацыя | |
Прафесія | |
Гады актыўнасці | 1919—2000 |
Тэатр | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0822852 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфічныя звесткі
правіцьДачка Міхаіла Станюты. Скончыла Беларускую драматычную студыю ў Маскве (1926).
Сцэнічную дзейнасць пачала ў 1919 у Першым таварыстве беларускай драмы і камедыі. 3 1920 ў БДТ, з 1926 ў БДТ-2, з 1931 у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы.
Маці Аляксандра Станюты.
Творчасць
правіцьАдметныя рысы творчасці С. Станюты — шырыня дыяпазону, валоданне разнастайнымі сродкамі сцэнічнай выразнасці, яркі пластычны малюнак роляў, эмацыянальнасць, выразнасць слова, жэста, мімікі, уменне карыстацца іроніяй, гратэскам.
Стварыла шэраг народных характараў, дзе выявіла ў сваіх гераінь мудрасць, жыццядзейнасць, шчодрасць і чалавечнасць, сувязь з роднай зямлёй: Марыля і Паланея («Раскіданае гняздо» і «Прымакі» Я. Купалы), Алена («Салавей» З. Бядулі), Ганна Пятроўна («Простая дзяўчына» К. Губарэвіча), Рыпіна («Плач перапёлкі» І. Чыгрынава), бабуля Вера («Маладая гвардыя» паводле А. Фадзеева), Бабуля («Я, бабуля, Іліко і Іларыён» Н. Думбадзе і Р. Лордкіпанідзе), цёця Моця («Машачка» А. Афінагенава), Карміліца («Рамэо і Джульета» У. Шэкспіра), Дуэнья («Дзень цудоўных падманаў» Р. Шэрыдана). Яркую камедыйнасць, вострую сатырычнасць спалўчала з высокім драматызмам, паглыбленнем у псіхалогію шматграннага жаночага характару: Зёлкіна («Хто смяецца апошнім» К. Крапівы), пані Вашамірская («Салавей»), Куліна Чарнушка («Людзі на балоце» паводле І. Мележа), Арына Радзівонаўна («Верачка» А. Макаёнка), Каргота («Тры Іваны — тры браты» А. Вольскага), Кашкадамава («Сям'я» І. Папова), Жабрачка («Крамлёўскія куранты» М. Пагодзіна), Глафіра, Міхееўна («Ваўкі і авечкі», «Апошняя ахвяра» А. Астроўскага), Шарлота («Вішнёвы сад» А. Чэхава), Эліза («Скупы» Мальера), Дыяна («Дурная для іншых, разумная для сябе» Лопэ дэ Вэгі), Гіза («Гульня з кошкай» І. Эркеня), Бабуля («Дзверы стукаюць» М. Фермо), Мод («Гаральд і Мод» К. Хігінса і Ж. К. Кар'ер) і інш.
Здымалася ў кінафільмах «Родная справа», «Цешча», «Памяць зямлі», «Трывожны месяц верасень», «Развітанне», «Белыя Росы», «Слухаю, чую», «Чужая бацькаўшчына», «Радуніца», «Мама, я жывы» і інш., тэлефільмах «Мы — хлопцы жывучыя», «Нас выбраў час», «Пра Чырвоную Шапачку», «Атланты і карыятыды», тэлеспектаклях «Людзі на балоце», «Ткачы» і інш.
Фільмаграфія
правіць- Магіла льва (1972)
- Мы — хлопцы жывучыя (1974)
- Цёшча (1974)
- Трывожны месяц верасень (1976)
- Пра Чырвоную Шапачку (1977)
- Людзі на балоце (1981)
- Аб табе (1981)
- Чужая бацькаўшчына (1982)
- Белыя росы (1983)
- Не хадзіце, дзеўкі, замуж (1985)
- Не забудзьцеся выключыць тэлевізар (1986)
- Першацвет (1986)
- Гэтыя… Тры пэўныя карты… (1988)
- Ізгой (1991)
- Цар Іван Грозны (1991)
- Сілуэт у вакне насупраць (1993)
- Гульня ўяўлення (1995)
Узнагароды і званні
правіць- Народная артыстка Беларускай ССР (1957)
- Народная артыстка СССР (1988)
- Дзяржаўная прэмія Беларускай ССР (1982) — за тэатральную працу
- Два ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1980, 1985)
- Ордэн Дружбы народаў (1977)
- Ордэн «Знак Пашаны» (1955)
- Медаль «За працоўную адзнаку» (1955)
- Медаль «У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
- Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Медаль «Ветэран працы» (1975)
- Медаль Францыска Скарыны (1995)
- Прыз «Крыштальная Паўлінка» (першая ўладальніца) (Саюз тэатральных дзеячаў Беларусі, 1992)
- Прыз «За выдатны ўнёсак у прафесію» Міжнароднага фестывалю акцёраў кіно «Сузор’е» (Гільдыя акцёраў кіно Расіі, 1991)
- Прэмія «За выдатны ўнёсак у славянскі кінематограф» II МКФ «Залаты Віцязь» (Расія, 1992)
- Акадэмік Міжнароднай акадэміі тэатра пры Расійскім дабрачынным грамадскім фондзе садзейнічання тэатру і тэлебачанню «Маскі».
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 чэрвеня 2019.
- ↑ а б Catalog of the German National Library Праверана 31 мая 2020.
- ↑ а б Catalog of the German National Library Праверана 10 чэрвеня 2020.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 20 кастрычніка 2019.
Літаратура
правіць- Ракіцкі В. А. Станю́та Стэфанія Міхайлаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 152—153. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Станю́та Стафанія Міхайлаўна // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 684. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Бушко Т. Разнапланавая актрыса: (С. М. Станюта) // Майстры беларускай сцэны. — Мн., 1960.
- Сабалеўскі А. В. Шматграннасць характару // Жыццё тэатра. — Мн., 1980.
- Арлова Т. Гатовы ўсё аддаць — і тым багаты // Купалаўцы. — Мн., 1985.
- Станюта А. Жизнь актрисы. — Мн., 2001.
Спасылкі
правіцьСтэфанія Міхайлаўна Станюта на Вікісховішчы |