Таццяна Іванаўна Шамякіна
Таццяна Іванаўна Шамякіна (нар. 8 кастрычніка 1948, Мінск) — беларускі крытык, літаратуразнавец, перакладчык. Доктар філалагічных навук (2001).
Таццяна Іванаўна Шамякіна | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 кастрычніка 1948 (74 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Іван Шамякін |
Род дзейнасці | літаратуразнаўца, перакладчыца, літаратурны крытык, выкладчыца ўніверсітэта, literary scholar |
Навуковая сфера | літаратуразнаўства[1], літаратурная крытыка[1], translating activity[d][1] і фальклор[1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук |
Альма-матар | |
Член у | |
Прэміі |
БіяграфіяПравіць
Нарадзілася ў сям’і пісьменніка Івана Шамякіна. Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1971) і аспірантуру пры гэтым універсітэце (1974). З 1974 г. — выкладчык, з 1982 г. — дацэнт кафедры беларускай літаратуры ўніверсітэта.
Навуковая дзейнасцьПравіць
Даследуе беларускую міфалогію ў кантэксце сусветнай, у сувязі з літаратурай і фальклорам, праблемы сучаснай беларускай прозы, асаблівасці стылю беларускіх пісьменнікаў (Я. Коласа, А. Васілевіч, І. Пташнікава, А. Карпюка, М. Стральцова, І. Чыгрынава і інш.). Аўтар манаграфій «На лініі перасячэння» (1981), «Беларуская класічная літаратура і міфалогія» (2001). Сааўтар падручнікаў па беларускай літаратуры для школ з паглыбленым і профільным вывучэннем беларускай літаратуры, ліцэяў, каледжаў, гімназій і ВНУ.
ТворчасцьПравіць
Аўтар кнігі літаратурнай крытыкі «На лініі перасячэння» (1981). Пераклала на рускую мову аповесці І. Шамякіна «Гандлярка і паэт» (Масква, 1977), «Драма» (часопіс «Нёман», 1989), п’есу «Залаты медаль» (пастаўлена ў 1980), раманы «Вазьму твой боль» (Масква, 1980), «Петраград — Брэст» (Масква, 1985), «Зеніт» (Масква, 1988).
УзнагародыПравіць
Лаўрэат прэміі «Залаты купідон» (2010).
Выбраная бібліяграфіяПравіць
- Міфалогія Беларусі. — Мн., 2000.
- Міфалогія і беларуская літаратура: нарысы і эсэ. — Мн., 2008. ISBN 978-985-02-0925-2
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Таццяна Іванаўна Шамякіна // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.