Сяргей Аляксандравіч Маскевіч
Сярге́й Алякса́ндравіч Маске́віч; (нар. 1 жніўня 1953, в. Быкаўка, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь (2010—2014). Доктар фізіка-матэматычных навук (1995), прафесар.
Сяргей Аляксандравіч Маскевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч | ||||||
Папярэднік | Аляксандр Радзькоў | ||||||
Пераемнік | Мiхаiл Жураўкоў | ||||||
Нараджэнне |
1 жніўня 1953 (68 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук (1995) | ||||||
Дзейнасць | фізік, палітык | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Гродзенскі педагагічны інстытут у 1974 г. па спецыяльнасці «фізіка». Вучыўся ў аспірантуры Інстытута біяхіміі АН БССР. У 1983 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Спектрально-люминесцентные свойства производных тиамина, пировиноградной кислоты и их комплексов с ионами двухвалентных металлов в растворах» па фізіка-матэматычным навукам, працаваў на кафедры агульнай і тэарэтычнай фізікі. У 1995 г. абараніў доктарскую дысертацыю па фізіка-матэматычным навукам, у тым жа годзе стаў прарэктарам ГрДУ па навуковай працы. У 1997—2005 гадах быў рэктарам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Аўтар больш за 250 навуковых прац па фізіцы малекул і менеджменту ў адукацыі.
Дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 23-га і 24-га скліканняў. З 2005 г. — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дзе ўзначаліў пастаянную камісію па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы.
29 снежня 2010 г. быў прызначаны, а 27 снежня 2014 г. быў вызвалены ад пасады Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь.
З 2015 года ўзначальвае Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут ім. А. Д. Сахарава БДУ[2].
УзнагародыПравіць
- Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (2021)[3].
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 1 жніўня 2019.
- ↑ Это наша история Архівавана 6 мая 2017.// Сайт Інстытута імя Сахарава
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 кастрычніка 2021 года № 410 «Аб узнагароджанні»
СпасылкіПравіць
- Інфармацыя на сайце Міністэрства адукацыі Архівавана 17 студзеня 2011.
- Профіль на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага збору Архівавана 2 студзеня 2011.
- Інфармацыя на сайце ГРДУ(недаступная спасылка)
- Персанальны сайт Сяргея Маскевіча Архівавана 5 кастрычніка 2016.
Папярэднік: Леанід Мікалаевіч Ківач |
рэктар Гродзенскага ўніверсітэта 1997—2005 |
Пераемнік: Яўген Аляксеевіч Роўба |