Мікалай Андрэевіч Манак
Мікалай Андрэевіч Манак (нар. 20 чэрвеня 1943, в. Семежава[1], Капыльскі раён, Мінская вобласць — 1 сакавіка 2017) — беларускі кардыёлаг. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009), доктар медыцынскіх навук (1993), прафесар (1995). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2007).
Мікалай Андрэевіч Манак | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 чэрвеня 1943 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 сакавіка 2017 (73 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1972), клінічную ардынатуру пры кафедры шпітальнай тэрапіі (1974). З 1974 — урач-тэрапеўт Рэспубліканскай бальніцы IV Галоўнага ўпраўлення Міністэрства аховы здароўя БССР, з 1978 года старшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі, загадчык аддзела, з 1993 года дырэктар БелНДІ кардыялогіі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (з 2000 года РНПЦ «Кардыялогія»), з 2004 года загадчык аддзялення гэтага цэнтра, адначасова ў 1993—2004 гадах галоўны кардыёлаг Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
У 2005—2011 гадах старшыня Беларускага навуковага таварыства кардыёлагаў. У 2006—2013 гадах першы намеснік старшыні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь. З 2013 года працаваў галоўным навуковым супрацоўнікам РНПЦ «Кардыялогія».
Навуковая дзейнасць
правіцьАсноўныя навуковыя даследаванні прысвечаны хранічнай ішэмічнай хваробы сэрца, пытанням дыягностыкі, высвятленню патагенетычных механізмаў, распрацоўцы дыферэнцыраваных і індывідуалізаваных метадаў лячэння, рэабілітацыйным тэхналогіям, прагназаванню інваліднасці. Для індывідуалізаванага падбору медыкаментознай тэрапіі распрацаваў метад скрынінга антыангінальных прэпаратаў з дапамогай вострага фармакалагічнага тэсту ва ўмовах велаэргаметрычных нагрузак і дазаванай хадьбы. Выканаў арыгінальныя распрацоўкі па болевой адчувальнасці, метэазалежнасці і метэопрафілактыкі, вертебракардыяльнаму сіндрому, развіццю талерантнасці да арганічных нітратаў, асаблівасцям развіцця стэнакардыі ў жанчын у розныя фазы менопаузы, дысфункцыі сінусавага вузла.
Аўтар больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій, 6 аўтарскіх пасведчанняў[2].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны медалём Францыска Скарыны (1997), іншымі медалямі.
Асноўныя працы
правіць- Внезапная коронарная смерть // Здравоохранение. 2001, № 10.
- Руководство по кардиологии. Мн.: Беларусь, 2003.
- Патогенетические механизмы развития толерантности к нитратам и возможные пути коррекции // Кардиология СНГ. 2003. Т.1 (в соавт.).
- Становление и развитие кардиологии в Беларуси // Кардиология СНГ. 2004. Т.4, № 2.
Зноскі
- ↑ Навуковыя дзеячы(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2020. Праверана 8 жніўня 2020.
- ↑ Мікалай Андрэевіч Манак
Літаратура
правіць- Национальная академия наук Беларуси : энциклопедический справочник / Национальная академия наук Беларуси; [редколлегия: В. Г. Гусаков (главный редактор) и др.]. — Минск, 2017. (Информация: с. 323—324.)
- Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928—2015 / Национальная академия наук Беларуси; [составители: Т. С. Буденкова и др. ; редакционный совет: В. Г. Гусаков (председатель) и др.]. — 2-е изд., исправленное. — Минск, 2016. (Информация: с. 409—410.)
Спасылкі
правіць- Мікалай Андрэевіч Манак у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)