Валянцін Мікалаевіч Салаўёў
Валянцін Мікалаевіч Салаўёў (нар. 20 студзеня 1956, Стоўбцы, Мінская вобласць) — беларускі акцёр.
Валянцін Мікалаевіч Салаўёў | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 студзеня 1956 (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Адукацыя | |
Прафесія | тэатральны акцёр |
Тэатр | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ БДТ-2 з 1986 года пасля заканчэння БДТМІ. Акцёр шырокага творчага дыяпазону, выконвае ролі сацыяльных герояў. Унутраны драматызм, эмацыйная насычанасць, уменне раскрыць сутнасць вобраза. Удзел у міжнародных тэатральных фестывалях «Белая вежа» (2004, г. Брэст) і Турцыі (2004, Трабзон) са спектаклем «Бацька» А. Стрындберга, «Славянскія тэатральныя сустрэчы» (2005, г. Гомель) са спектаклем «Кацярына Іванаўна» А.Андрэева. Спектакль «Шагал…Шагал…» У.Драздова — на міжнародных тэатральных фестывалях у Англіі, Шатландыі, Францыі, Германіі, Расіі, Малдове, ЗША.
З 1986 па 2012 год працаваў у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа ў Віцебску. З 2013 года працуе ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі ў Мінску[1].
Рэпертуар
правіць- «Несцерка» А. Вольскага — Несцерка, Суддзя,
- «Памінальная малітва» Р. Горына — Тэўе,
- «От, цо да!» С. Яновіча — Тарашкевіч,
- «Васа» М. Горкага — Прохар,
- «Млын» А. Дударава — Палкоўнік,
- «Падзея» У. Набокава — Рэўшын,
- «Жанчына ў пяску» Кобэ Абэ — Дзюмпэй,
- «Кракаўскі студэнт» Г. Марчука — Лука Скарына,
- «Прымакі» Янкі Купалы — Максім Кутас і інш.
Акцёрскую працу ў рэпертуарным тэатры сумяшчае са здымкамі ў кіно і ўдзелам у спектаклях «Заслужанага калектыву рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі».
Прэміі і ўзнагароды
правіць- медаль Францыска Скарыны (2006),
- медаль «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2006),
- Лаўрэат прэміі імя В. Дуніна-Марцінкевіча і прыза «Натхненне» (2008),
- «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь» (2012).
Зноскі
- ↑ Валянцін САЛАЎЁЎ - РТБД . rtbd.by. Праверана 2 кастрычніка 2023.
Спасылкі
правіць- Салаўёў Валянцін Мікалаевіч Архівавана 1 кастрычніка 2020. (бел.)
- Соловьев Валентин Николаевич (руск.)
- Соловьёв Валентин Николаевич (#467) Архівавана 14 ліпеня 2014. (руск.)