Наталля Дзмітрыеўна Каламіец
Наталля Дзмітрыеўна Каламіец (нар. 2 снежня 1953, г. Балей, Чыцінская вобласць, Расія) — беларускі ўрач-вірусолаг. Доктар медыцынскіх навук (1988), прафесар (1997).
Наталля Дзмітрыеўна Каламіец | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 снежня 1953 (70 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1988) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыла Першы Маскоўскі медыцынскі інстытут імя І. М. Сечанава (кваліфікацыя «Урач-гігіеніст, эпідэміёлаг», 1977), Інстытут вірусалогіі імя Д. І. Іваноўскага (аспірантура, 1981).
Працавала ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце эпідэміялогіі і мікрабіялогіі (1981—1994, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі), Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры па экспертнай ацэнцы бяспекі і якасці прадуктаў харчавання (1994—2002, намеснік дырэктара па навуковай рабоце), Мінскім гарадскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі (2003), Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя (2003—2004, намеснік галоўнага ўрача), Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі (з 2005, загадчык кафедры эпідэміялогіі і мікрабіялогіі).
Навуковыя інтарэсы: экспрэс-метады вызначэння патагенаў інфекцыйнай прыроды ў клінічным матэрыяле і харчовых прадуктах; аналіз мікрабіялагічных рызыкаў у навакольным асяроддзі; маніторынг ксенабіётыкаў, генетычна мадыфікаваных крыніц, харчовых дабавак і араматызатараў у харчовых прадуктах на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Узнагароды
правіцьМедаль Францыска Скарыны (2001).
Зноскі
Літаратура
правіць- Этиология, патогенез и лабораторная диагностика амиотрофического лейкоспонгиоза : автореферат диссертации … доктора медицинских наук : 03.00.06 / Коломиец Наталья Дмитриевна. ― Москва, 1988.
- Каламіец Наталля Дзмітрыеўна // Беларуская энцыклапедыя : у18 т. — Мінск, 1998. — Т. 7. — С. 448.
- Коломиец Наталья Дмитриевна // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931―2011 : к 80-летию БелМАПО. ― Минск, 2011. — С. 403—405.