Іосіф Мікалаевіч Ахвердаў

Іосіф Мікалаевіч Ахвердаў (28 чэрвеня 1916, г. Тбілісі — 19 студзеня 2007) — беларускі савецкі вучоны ў галіне будаўніцтва. Член-карэспандэнт АН БССР (1960), доктар тэхнічных навук (1958), прафесар (1962). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[4].

Іосіф Мікалаевіч Ахвердаў
Дата нараджэння 28 чэрвеня 1916(1916-06-28) ці 15 чэрвеня 1916(1916-06-15)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 студзеня 2007(2007-01-19)[2] (90 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера будаўніцтва
Месца працы Інстытут будаўніцтва і архітэктуры АН БССР, БПІ
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне член-карэспандэнт НАНБ, прафесар
Альма-матар Тбіліскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарт
Член у
Узнагароды Ордэн Айчыннай вайны 2 ступеніОрдэн Чырвонай ЗоркіОрдэн «Знак Пашаны»

Біяграфія правіць

Скончыў Тбіліскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту ў 1939[4] годзе. З 1949 года старшы інжынер Цэнтральнай лабараторыі выпрабавання будаўнічых матэрыялаў трэста «Закаўказметалургбуд». У 1958—1971 гг. кіраўнік аддзела спецыяльнага бетону і жалезабетону і загадчык лабараторыі фізічных асноў тэхналогіі бетону Інстытута будаўніцтва і архітэктуры Дзяржбуда БССР; адначасова з 1959 года загадчык кафедры керамікі, вяжучых матэрыялаў і бетонаў, з 1962 года загадчык кафедры будматэрыялаў, з 1978 — кафедры тэхналогіі бетону і жалезабетону БПІ[4].

Навуковая дзейнасць правіць

Працы па праблемах фізіка-хімічнай механікі, рэалогіі  (руск.) бетонных сумесяў, трываласці і дэфармацыйнасці бетону, тэхналогіі вырабу бетонных і жалезабетонных вырабаў і канструкцый. Распрацаваў метады паасобнага надводнага і падводнага бетанавання масіўных збудаванняў, тэхналогію вытворчасці жалезабетонных напорных і безнапорных труб[4].

Асноўныя працы правіць

Аўтар больш за 400 навуковых прац, у тым ліку 16 манаграфій[5].

  • Неразрушающий контроль качества бетона по электропроводности. Мн.: Наука и техника, 1975 (совм. с Л. Н. Маргулисом).
  • Теоретические основы бетоноведения. Мн.: Вышэйшая школа, 1991.
  • Технология железобетонных изделий и конструкций специального назначения. Мн.: Наука и техника, 1993.
  • Раздельное бетонирование наземных и подводных инженерных сооружений. Мн.: Белорусская наука, 2002.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені (1985), Чырвонай Зоркі (1943), «Знак Пашаны» (1966), медалямі[5].

15 студзеня 1997 года ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны[6].

Зноскі

  1. http://nasb.gov.by/rus/members/memoriam/akhverdov.php
  2. Հախվերդով Իոսիֆ Նիկոլայի // http://am.hayazg.info/index.php?curid=5630
  3. http://libcat.bas-net.by/opac/pls/!search.http_keyword?query=a001a=%22BY-SEK-160119%22&lst_siz=20
  4. а б в г Ахвердов Иосиф Николаевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 34. — 737 с.
  5. а б Член-карэспандэнт АХВЕРДАЎ Іосіф Мікалаевіч (руск.)
  6. Указ Президента Республики Беларусь № 62 «О награждении И. Н. Ахвердова, М. А. Кузьмицкой, М. А. Лазарука и З. И. Скок медалью Франциска Скорины»(недаступная спасылка) (Собрание декретов, указов Президента и постановлений Правительства Республики Беларусь, 1997 год, № 2, ст. 64) (руск.)

Літаратура правіць

  • Иосиф Николаевич Ахвердов (К 80-летию со дня рождения) // Изв. НАН Беларуси. Сер. физико-техн. наук. 1996, № 4.

Спасылкі правіць