Адкрыць галоўнае меню

Вадзім Васілевіч Свіры́даў (9 красавіка 1931, вёска Вязынь, Вілейскі раён, Мінская вобласць — 12 красавіка 2002) — беларускі хімік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1989; член-карэспандэнт з 1980). Доктар хімічных навук (1973), прафесар (1975). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1976). 

Вадзім Васілевіч Свірыдаў
Дата нараджэння 9 красавіка 1931(1931-04-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 красавіка 2002(2002-04-12) (71 год)
Род дзейнасці хімік
Навуковая сфера хімія
Месца працы
Навуковая ступень доктар хімічных навук
Навуковае званне акадэмік АН БССР
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
медаль Францыска Скарыны

БіяграфіяПравіць

Скончыў хімічны факультэт БДУ (1952). З 1955 г. у Белдзяржуніверсітэце, з 1965 г. загадчык кафедры, адначасова ў 1979—1993 гг. дырэктар НДІ фізіка-хімічных праблем Белдзяржуніверсітэта.

Асноўныя працы па фотахіміі неарганічных сістэм, хіміі фатаграфічных працэсаў, хіміі цвёрдага цела. Устанавіў заканамернасці тэрмічнага раскладання, фатолізу і радыёлізу цвёрдых соляў металаў, фотахімічных ператварэнняў на паверхні цвёрдых тэл ў водным асяроддзі, фарміравання ультрадысперсных складаных аксідаў з сумесна абложаных гідраксідаў металаў. Выявіў эфекты істотнага павышэння святлоадчувальнасці ў мікрагетэрагенных сістэмах і ўсталяваў заканамернасці фотахімічных працэсаў у фотахромных мікрагетэрагенных сістэмах на аснове галагенідаў розных металаў. Распрацаваў навуковыя асновы і тэхналагічныя прынцыпы атрымання тонкіх плёнак металаў з выкарыстаннем рэакцый хімічнага аблогі ў водных растворах, прынцыпы фотаселектыўнай аблогі металаў і выкарыстання для атрымання нясрэбраных і срэбраных фатаграфічных малюнкаў.

Аўтар больш за 450 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій і 4 навучальных дапаможнікаў, больш за 120 вынаходак.

УзнагародыПравіць

Навуковыя працыПравіць

  • Фотохимия и радиационная химия твердых неорганических веществ. Ч.1. Мн., 1964.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).