Фёдар Мікалаевіч Капуцкі

беларускі хімік

Фёдар Мікалаевіч Капу́цкі[1] (10 студзеня 1930 года, в. Селівонаўка, цяпер Маладзечанскі раён — 24 снежня 2017[2][3]) — беларускі хімік. Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1976 год), прафесар (1978 год), доктар хімічных навук (1984 год), акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994 год; член-карэспандэнт з 1989 год). Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з 1990 года па 1996 год.

Фёдар Мікалаевіч Капуцкі
Дата нараджэння 10 студзеня 1930(1930-01-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 снежня 2017(2017-12-24) (87 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік, прафесар, рэктар
Навуковая сфера фізічная хімія, фармацыя
Навуковая ступень доктар хімічных навук
Навуковае званне
  • прафесар[d]
Альма-матар
Вядомы як спецыяліст у вобласці хіміі поліцукрыдаў
Партыя
Член у
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны» Medal of Francis Skorina rib.png

Галіна навуковых інтарэсаў: фізіка-хімія поліцукрыдаў; хімічная мадыфікацыя цэлюлозы; стварэнне лекавых прэпаратаў.

Біяграфічныя звесткіПравіць

Нарадзіўся ў вёсцы Селівонаўка Маладзечанскага раёна. Пасля заканчэння хімічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1954) працаваў там асістэнтам, выкладчыкам, дацэнтам. З 1965 па 1973 гады быў дэканам хімічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта.

З 1973 года працаваў намеснікам, а затым першым намеснікам Міністра вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР. Фёдар Мікалаевіч Капуцкі таксама быў першым дырэктарам Навукова-даследчага інстытута фізіка-хімічных праблем.

З 1990 па 1996 год працаваў рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, на гэтай пасадзе яго змяніў Аляксандр Казулін.

Узнагароды і прэмііПравіць

БібліяграфіяПравіць

  • Лекарственные препараты на основе производных целлюлозы. — Мінск: Універсітэцкае, 1989 (разам з Т. Л. Юркштовічам).
  • Физическая химия. — Мінск: Вышэйшая школа, 1981 (разам з С. А. Сударыкавым).
  • Катионный олигомер пиперилена: синтез, свойства и применение. — Мінск: Універсітэцкае, 1997 (разам з В. П. Мардыкиным).

Зноскі

  1. Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мінск: БелЭн, 1995. — 800 с.: іл. — 5000 экз. ISBN 985-11-0026-9.
  2. Памёр былы рэктар БДУ акадэмік Фёдар Капуцкі (26 снежня 2017). Праверана 26 снежня 2017.
  3. Умер экс-ректор БГУ Федор Капуцкий (27 снежня 2017). Праверана 28 снежня 2017.

ЛітаратураПравіць

  • Капуцкі Фёдар Мікалаевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мінск: БелЭн, 1995. — 800 с.: іл. — 5000 экз. ISBN 985-11-0026-9. — С. 370.

СпасылкіПравіць


Папярэднік:
Леанід Іванавіч Кісялеўскі
Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
19901996
Пераемнік:
Аляксандр Уладзіслававіч Казулін