Пётр Пятровіч Прахарэнка
Пётр Пятровіч Прахарэ́нка[2] (19 верасня 1939 — 10 чэрвеня 2008[3]) — вучоны ў галіне фізікі неразбуральнага кантролю і тэхнічнай дыягностыкі, доктар тэхнічных навук (1988), прафесар (1989), акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000, член-карэспандэнт з 1996).
Пётр Пятровіч Прахарэнка | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 верасня 1939 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 чэрвеня 2008[1] (68 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1988) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Яўмен Рыгоравіч Канавалаў |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў вёсцы Мяжэнец[3](Бялыніцкі раён Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1957 годзе скончыў сярэднюю школу ў Магілёве, у 1961 годзе — механічны факультэт Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту ў Гомелі[4]. Працоўную дзейнасць пачаў на Яраслаўскім лакаматыўным заводзе, дзе займаў пасаду начальніка цэха[4]. У 1965—1974 гадах П. П. Прахарэнка ў Фізіка-тэхнічным інстытуце Акадэміі навук БССР. Вучыўся ў аспірантуры пад кіраўніцтвам акадэміка Я. Р. Канавалава, займаў пасады малодшага і старшага навуковага супрацоўніка. У 1974—1977 гадах вучоны сакратар Аддзялення фізіка-тэхнічных навук Акадэміі навук БССР, у 1977—1983 гадах — інструктар Аддзела навукі і навучальных устаноў ЦК КПБ. З 1984 года П. П. Прахарэнка ў Інстытуце прыкладной фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, дзе ў 1984—1993 гадах займаў пасаду загадчыка лабараторыі капілярных з’яў, у 1993—2005 гадах — дырэктар інстытута, з 2005 года — галоўны навуковы супрацоўнік.
Памёр П. П. Прахарэнка 9 чэрвеня 2008 года.
Навуковая і грамадская дзейнасць
правіцьПраводзіў даследаванні ў галіне фізікі неразбуральнага кантролю і тэхнічнай дыягностыкі. Заклаў тэарэтычныя асновы капілярнай дэфектаскапіі, якія дазволілі на навуковай аснове кіраваць адчувальнасцю і прадукцыйнасцю кантролю з дапамогай фізічных палёў (ультрагукавое, магнітнае) і тэхналагічных асяроддзяў (магнітныя вадкасці). Разам з вучнямі заклаў тэарэтычныя асновы капілярнай дэфектаскапіі і быў распрацаваны новы стандарт Беларусі па ёй.
Аўтар больш за 350 навуковых прац, у тым ліку 9 манаграфій, 70 вынаходстваў[3]. Сярод апублікаваных прац:
- Ультразвуковой капиллярный эффект. — Мн.: Наука и техника, 1981. (у сааўтарстве з М. В. Дзежкуновым і Я. Р. Канавалавым);
- Физические основы и средства капиллярной дефектоскопии. — Мн.: Наука и техника, 1983. (у сааўтарстве з М. В. Дзежкуновым і А. С. Баравіковым);
- Гидродинамика и теплообмен градиентных течений микроструктурной жидкости. — Мн.: Наука и техника, 1984. (у сааўтарстве з М. П. Мігуном);
- Введение в теорию капиллярного контроля. — Мн.: Наука и техника, 1988. (у сааўтарстве з М. П. Мігуном).
- Theoretical Principles of Liquid Penetrant Testing. — Berlin: DVS-Verlag GmbH, 1999. (разам з М. П. Мігуном і М. Штатгаўзам).
П. П. Прахарэнка таксама быў членам бюро Аддзялення фізіка-тэхнічных навук НАН Беларусі, віцэ-прэзідэнтам Беларускай асацыяцыі неразбуральнага кантролю і тэхнічнай дыягностыкі, навуковага савета НАН Беларусі па праблемах машынабудавання, дырэктарата Сусветнай федэрацыі Цэнтраў неразбуральнага кантролю[4]. Уваходзіў у склад рэдакцыйных калегій выданняў «Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя фізіка-технічных навук», «Материалы, технологии, инструмент» (Гомель, Беларусь), «Техническая диагностика и неразрушающие методы контроля» (Кіеў, Украіна)[4].
Узнагароды
правіцьУ 2004 годзе ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны[5].
Зноскі
- ↑ https://nasb.gov.by/bel/members/pamyati-uchenogo/prokhorenko.php
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13.
- ↑ а б в Памяці вучонага: ПРАХАРЭНКА Пётр Пятровіч // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
- ↑ а б в г Имя в белорусской науке. Пётр Петрович Прохоренко (руск.) / Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа НАН Беларусі
- ↑ Академик Петр Прохоренко / сост. В. Е. Козляков, Г. Е. Коновалов, М. П. Прохоренко; под ред. М. С. Высоцкого. — Мн.: издательство «Четыре четверти», 2012.
Літаратура
правіць- Косціна І. У. Прахарэнка Пётр Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 30. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Академик Петр Прохоренко / сост. В. Е. Козляков, Г. Е. Коновалов, М. П. Прохоренко; под ред. М. С. Высоцкого. — Мн.: издательство «Четыре четверти», 2012. — 134 с. : [20] л. ил. (руск.) — ISBN 978-985-7026-56-2
Спасылкі
правіць- Памяці вучонага: ПРАХАРЭНКА Пётр Пятровіч // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
- Пётр Пятровіч Прахарэнка ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Презентация книги и выставка, посвящённые академику Петру Прохоренко (руск.) // Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа НАН Беларусі