Яўмен Рыгоравіч Канавалаў
Яўмен Рыгоравіч Канавалаў (19 верасня 1914, вёска Чарнарэчка, Дрыбінскі раён, Магілёўская вобласць- 16 чэрвеня 1974) — беларускі вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання. Акадэмік АН БССР (1969, член-карэспандэнт 1967), доктар тэхнічных навук (1962), прафесар (1964). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі (1972).
Яўмен Рыгоравіч Канавалаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 верасня 1914 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 чэрвеня 1974 (59 гадоў) |
Род дзейнасці | вучоны |
Навуковая сфера | машынабудаванне |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Пётр Пятровіч Прахарэнка |
Прэміі |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Ленінградскі механіка-тэхналагічны інстытут (1936). З 1955 года загадчык лабараторыі Фізіка-тэхнічнага інстытута АН БССР, з 1970 г. выконваючы абавязкі акадэміка-сакратара аддзялення фізіка-тэхнічных навук АН БССР, тры навуковыя працы па новых відах апрацоўкі металаў, стварэнні металаапрацоўчага абсталявання і інструменту, трываласці металаў і сплаваў у ўльтрагукавым полі. Адкрыў ультрагукавы капілярны эфект. Дзяржаўная Прэмія Беларусі (1974).
ПамяцьПравіць
- У Мінску на будынку Фізіка-тэхнічнага інстытута НАН Беларусі (вул. Акадэміка Купрэвіча, 10) у 1977 г. ўстаноўлена мемарыяльная дошка[1].
ПрацыПравіць
- Ультрозвуковая обработка металлов. - Мн.,1966 (у сааўтарстве)
- Новые способы пропитки изделий с помощью ультрозвуковых колебаний. - Мн., 197І, (разам з М. Германовічам)
- Чистовая и упрочняющая обработка поверхностей. — Мн., 1968 (разам з В Сідарэнкам)
- Основы электроферромагнитной обработки. — Мн., 1974 (разам з Ф. Ю. Сакулевічам)
- Ультразвуковой капиллярный эффект. — Мн.: Наука и техника, 1981. (у сааўтарстве з М. В. Дзежкуновым і П. П. Прахарэнкам)
Зноскі
- ↑ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ, 1988.— 333 с.: іл. ISBN 5-85700-006-8.
ЛітаратураПравіць
- Канавалаў Яўмен Рыгоравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — С. 557—558. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8.