Аляксандр Пятровіч Далжэўскі
Аляксандр Пятровіч Далжэўскі (нар. 5 мая 1971, в Баранавічы Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі настаўнік і палітык. Намеснік старшыні грамадскага аб’яднання «Беларуская федэрацыя самба».
Аляксандр Пятровіч Далжэўскі | |
---|---|
Нараджэнне |
5 мая 1971 (53 гады) |
Член у | |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. А. Куляшова, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (дзяржаўнае і мясцовае кіраванне).
Працаваў сакратаром камітэта камсамола, сакратаром камітэта Саюза моладзі Беларусі Магілёўскага педагагічнага вучылішча, настаўнікам гісторыі Дасавіцкай і Буйніцкай сярэдніх школ Магілёўскага раёна, загадчыкам аддзела сацыяльна-культурных ініцыятыў моладзі Магілёўскага абласнога камітэта Беларускага саюза моладзі. Быў першым сакратаром Магілёўскага абласнога камітэта і другім сакратаром Цэнтральнага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі патрыятычны саюз моладзі». Сакратар Цэнтральнага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання[1]. Быў членам Пастаяннай камісіі Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў па прававых пытаннях.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, медалём Францыска Скарыны[2].
Зноскі
- ↑ Должевский Александр Петрович Архівавана 16 верасня 2020.
- ↑ ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.