Вітольд Казіміравіч Песціс
Вітольд Казіміравіч Песціс (нар. 22 лютага 1949, в. Парэчча Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі вучоны, доктар сельскагаспадарчых навук. Прафесар (1998), член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), акадэмік НАН Беларусі (2021)[1]. Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь. Ганаровы прафесар Міжнароднага Венскага ўніверсітэта. Намеснік старшыні Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь». Старшыня Гродзенскага абласнога грамадскага аб’яднання «Белая Русь».
Вітольд Казіміравіч Песціс | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 лютага 1949 (74 гады) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | палітык, навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар сельскагаспадарчых навук |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, аспірантуру Беларускага навукова-даследчага інстытута жывёлагадоўлі,
Працоўную дзейнасць пачаў заатэхнікам-селекцыянерам Гродзенскай абласной станцыі па племянной рабоце ў свінагадоўлі. Пасля службы ў радах Савецкай Арміі працаваў галоўным заатэхнікам саўгаса «Скідзельскі», калгаса «Сцяг камунізму» Гродзенскага раёна. Закончыўшы аспірантуру Беларускага навукова-даследчага інстытута жывёлагадоўлі, быў малодшым навуковым супрацоўнікам аддзела кармлення гэтага інстытута, затым асістэнтам, дацэнтам, загадчыкам кафедры кармлення і фізіялогіі сельскагаспадарчай жывёлы, прарэктарам па навуковай рабоце, рэктарам Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута. Рэктар установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт».
Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га, 3-га і 4-га скліканняў[2].
Навуковая дзейнасцьПравіць
Аўтар больш як 200 навуковых і вучэбна-метадычных артыкулаў, 12 вучэбных дапаможнікаў, 7 манаграфій і 25 вынаходстваў, абароненых аўтарскімі пасведчаннямі і патэнтамі.
УзнагародыПравіць
Узнагароджаны ордэнам Пашаны (2016)[3], чатырма юбілейнымі медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Ганаровай граматай Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Ганаровай граматай Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь[4].
Зноскі
СпасылкіПравіць
- Вітольд Казіміравіч Песціс у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)