Мікалай Мікалаевіч Яроменка (старэйшы)
Мікалай Мікалаевіч Яроменка (старэйшы) (17 чэрвеня 1926 — 30 чэрвеня 2000) — савецкі і беларускі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст СССР (1989).
Мікалай Яроменка-старэйшы | |
---|---|
Мікалай Мікалаевіч Яроменка (старэйшы) | |
Аляксей Кузьміч. Партрэт народнага артыста CCCР Мікалая Яроменкі, 1996 год. | |
Імя пры нараджэнні |
Яроменка Мікалай Мікалаевіч |
Дата нараджэння | 17 чэрвеня 1926 |
Месца нараджэння |
Новасібірск, Сібірскі край, РСФСР, СССР |
Дата смерці | 30 чэрвеня 2000 (74 гады) |
Месца смерці | Мінск, Беларусь |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
![]() ![]() |
Жонка | Галіна Аляксандраўна Арлова |
Дзеці | Мікалай Мікалаевіч Яроменка |
Месца працы | |
Прафесія |
акцёр тэатра і кіно |
Кар’ера | 1960—1998 |
Кірунак | сацыялістычны рэалізм |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0947699 |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся 17 чэрвеня 1926 (па іншых дадзеных, 20 чэрвеня 1923) у Новасібірску. Бацькі родам з Віцебскай вобласці. Пасля заканчэння рамеснага вучылішча працаваў токарам.
Скончыў курсы малодшых лейтэнантаў у Новасібірску (1942). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 18 гадоў пайшоў на фронт, паранены трапіў у акружэнне, апынуўся ў палоне. Здолеў выжыць у фашысцкім канцлагеры, з якога некалькі разоў спрабаваў уцячы. Затым ваяваў у складзе падпольнай групы Супраціву.
Пасля заканчэння ў 1948 годзе Тэатральнай студыі ў Мінску быў акцёрам БелАДТ імя Я. Коласа ў Віцебску (1948—1959). З 1959 года акцёр БелАДТ імя Я. Купалы.
Здымацца ў кіно пачаў у 1960 годзе.
Памёр 30 чэрвеня 2000. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Бацька не менш вядомага акцёра Мікалая Яроменкі (малодшага). Муж Галіны Арловай.