Адкрыць галоўнае меню

Аляксандр Аляксандравіч Міхалевіч (нар. 20 верасня 1938, г.Віцебск) — беларускі вучоны ў галіне цеплаабмену, агульнай і ядзернай энергетыкі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000; член-карэспандэнт з 1986), доктар тэхнічных навук (1976), прафесар (1978).

Аляксандр Аляксандравіч Міхалевіч
Дата нараджэння 20 верасня 1938(1938-09-20) (81 год)
Месца нараджэння
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера ядзерная энергетыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
медаль Францыска Скарыны

БіяграфіяПравіць

Закончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1961). З 1961 года ў Фізіка-тэхнічным інстытуце АН БССР, з 1966 года малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара, загадчык лабараторыі Інстытута ядзернай энергетыкі АН БССР, адначасова ў 1967—1983 гг. вёў выкладчыцкую работу ў Белдзяржуніверсітэце. У 1983—1988 гг. намеснік дырэктара па навуковай рабоце, в.а.дырэктара, адначасова загадчык лабараторыі гэтага інстытута. З 1991 г. дырэктар Інстытута праблем энергетыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у 2001—2004 гг. генеральны дырэктар Аб'яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Адначасова ў 1992—1996 гг. загадчык кафедры Акадэміі кіравання пры Кабінеце Міністраў, затым пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 1997—2002 гг. загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, у 2002—2004 гг. член Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 2004—2008 гг. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута цепла- і масаабмену імя А. Лыкава, з 2009 года дырэктар, з 2010 года галоўны навуковы супрацоўнік, навуковы кіраўнік Інстытута энергетыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Удзельнік ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Навуковая дзейнасцьПравіць

Тэарэтычна даследаваў механізм цепла- і масапераносу пры кандэнсацыі рэагуючага газу, вывучаў сістэмы ахалоджвання атамных і цеплавых электрастанцый, эфектыўнасць цеплаперадачы ў цеплаабменных апаратах пры наяўнасці хімічных рэакцый у цепланосьбіце. У 1992—1996 гг. прымаў удзел у распрацоўцы «Энергетычнай праграмы», Дзяржаўнай праграмы развіцця ядзернай энергетыкі, рэспубліканскай праграмы «Энергаашчаджэнне» і Асноўных напрамкаў энергетычнай палітыкі Рэспублікі Беларусь. У 2003—2007 гг. прымаў удзел у распрацоўцы Канцэпцыі энергетычнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнай комплекснай праграмы мадэрнізацыі асноўных вытворчых фондаў беларускай энергетычнай сістэмы, энергаашчаджэння і павелічэння долі выкарыстання ў краіне ўласных паліўна-энергетычных рэсурсаў у 2006—2010 гг., Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 3.

Аўтар звыш 250 навуковых прац, у т.л. 8 манаграфій, 4 вучэбных дапаможнікаў, 20 вынаходстваў.

Прэміі і ўзнагародыПравіць

  • Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі імя акадэміка А. В. Лыкава 2005 года за цыкл прац «Цепла- і масаперанос ў неаднародных асяроддзях з улікам гідрадынпмікі, фазавых і хімічных пераўтварэнняў».
  • Прэмія акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы 2011 г. за работу «Развіццё метадалогіі і маніторынг энергетычнай бяспекі Малдовы і Беларусі».
  • Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2008).

Навуковыя працыПравіць

  • Быстрые реакторы и теплообменные аппараты АЭС с диссоциирующим теплоносителем. Мн.: Наука и техника, 1978 (у суаўт.).
  • Методы оптимизации параметров теплообменных аппаратов АЭС. Мн.: Наука и техника, 1981 (у суаўт.).
  • Математическое моделирование массо- и теплопереноса при конденсации. Мн.: Наука и техника, 1982.
  • Введение в энергоэффективные технологии и энергетический менеджмент. Мн.: БГТУ, 2002.
  • Атомная энергетика. Состояние, проблемы, перспективы. Мн.: Беларуская навука, 2009 (у суаўт.).
  • Атомная энергетика: перспективы для Беларуси. Мн.: Беларуская навука, 2011.