Інстытут праблем энергетыкі НАН Беларусі
Не варта блытаць з Інстытутам энергетыкі НАН Беларусі
Інстытут праблем энергетыкі НАН Беларусі — былая навуковая арганізацыя ў складзе Аддзялення фізіка-тэхнічных навук НАН Беларусі. Утвораны ў 1991 годзе у складзе Акадэмічнага навукова-тэхнічнага комплексу «Сосны», расфарміраваны ў 2002[1].
Напрамкі навуковай дзейнасці
правіць- энергетыка, энергетычнае абсталяванне
- энергетычныя машыны і тэхналогіі
- энергагенерацыйныя і энергазберагальныя сістэмы
- праблемы бяспекі ядзернай энергетыкі
Лабараторыі ў 2000 годзе
правіць- біяэнергетычных рэсурсаў і тэхналогій
- эколага-эканамічных даследаванняў
- энергазберажэння
- цеплаабмену у апаратах электрычных станцый
- матэрыялазнаўства
- ядзерна-фізічных метадаў даследаванняў
- фізікі ядзерных рэактараў
- сімуляцыі ядзерна-фізічных працэсаў
- тэхнагеннага забруджвання навакольнага асяроддзя
- надзейнасці канструкцыйных кампанентаў атамных электрычных станцый
Кіраўніцтва
правіць- Аляксандр Аляксандравіч Міхалевіч — дырэктар у 1991-2001 гг.[2]