Святлана Арцёмаўна Акружная
Святлана Арцёмаўна Акружная (26 студзеня 1947, Чарнаўцы, Украіна) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка БССР (1976). Народная артыстка Беларусі (1991[1])
Святлана Арцёмаўна Акружная | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 студзеня 1947 (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | |
Гады актыўнасці | 1969-цяпер |
Тэатр | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 7170318 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСкончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1969 годзе (педагог Дз. А. Арлоў)). З 1969 года працуе ў Беларускім нацыянальным драматычным акадэмічным тэатры імя Якуба Коласа.
Намеснік Старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і гуманітарным пытанням (2004—2008 гг.)[2]
Аўтар кнігі «Все прожить — и чтобы сердце не разбилось»[1].
Пра асаблівы талент Святланы Акружной, яе актыўную грамадскую пазіцыю напісана больш 450 нарысаў і артыкулаў у кнігах, часопісах, газетах і біяграфічных даведніках, зняты дакументальны фільм «Святлана» (рэжысёр А. Трафіменка).
Ролі ў тэатры
правіць- Анютка («Улада цемры» Л. Талстога),
- Дачка («Зацюканы апостал» А. Макаёнка),
- Нэлі («Прыніжаныя І зняважаныя» Ф. Дастаеўскага),
- Маргарыта («Генры VI» У. Шэкспіра),
- Франка («Хам» Э. Ажэшкі),
- Бобі Мітчэл («Гэты страсна закаханы» Н. Сайман),
- Люба («Маскоўскі хор» Л. Петрушэўскай),
- Дорыс («Любоўнікі з Каліфорніі» Б. Слэйда),
- Эмілія («Рэцэпт Макропуласа» К. Чапека),
- Жана («Жана» Ж. Ануя),
- Мадам («Марлен, Марлен…» Д. Мінчонка),
- Ганна («Пад сонцам» В. Маслака),
- Актрыса («Любоўны карагод» А. Шніцлера),
- Кацярына Іванаўна з аднайменнай п'есы Л. Андрэева,
- Шарлота («Вішнёвы сад» А. Чэхава),
- Лаура («Бацька» А. Стрындберга),
- Марціна («Лекар мімаволі» Ж. Б. Мальера),
- Васан («Васан» М. Горкага),
- Таня («Развітанне ў чэрвені» А. Вампілава),
- Вольга («Стары дом» А. Казанцава),
- Сісі («Квартэт» Р. Харвуда)
і інш.
Фільмаграфія
правіць- 1998 Падзенне ўверх (Беларусь)
- 1990 Плач перапёлкі: Ганна Карпаўна
- 1983 Зацюканы апостал (фільм-спектакль): дачка
- 1971 Запыт (кароткаметражны): Алена
Узнагароды
правіць- Медаль Францыска Скарыны;
- Ордэн Францыска Скарыны;
- Прэмія імя Героя Савецкага Саюза З. Тусналобавай-Марчанка «За матчыну мужнасць»;
- «Крыштальная Паўлінка» за выдатныя творчыя дасягненні (2002 г.);
- Лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2005 г.)[1];
- Ганаровая грамата Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за значны ўклад у развіццё беларускага парламентарызму, фарміраванне і ўдасканаленне нацыянальнага заканадаўства (2007 г.)
Псеўдаўзнагароды
правіць- «Жанчына года-1997-1998» (Даведнік «2000 самых вядомых людзей у свеце»);
- Прэмія Міру ад аб’яднанай культурнай канвенцыяй ЗША пры аддзяленні Амерыканскага біяграфічнага інстытута (2005 г.);
- «Жанчына года-2004» (аб’яднаная культурная канвенцыя ЗША пры аддзяленні Амерыканскага біяграфічнага інстытута);
Зноскі
- ↑ а б в Сайт Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» Архівавана 8 лютага 2016.
- ↑ Национальное собрание Республики Беларусь Архівавана 16 чэрвеня 2008.
Літаратура
правіць- Святлана Арцёмаўна Акружная // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2003. — Т. 1. — С. 23-24
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 2. Габой — Карціна / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 2. — 702 с. — 9 500 экз.
Спасылкі
правіць- Прэзентацыя біябібліяграфічнага паказальніка «Светлана Окружная. Вся жизнь без антракта»
- Святлана Акружная Архівавана 11 лютага 2018. // Театр имя Якуба Коласа