Чарнаўцы
горад ва Украіне
(Пасля перасылкі з Горад Чарнаўцы)
Чарнаўцы (укр.: Чернівці) — горад на поўдні заходняй часткі Украіны, на рацэ Прут. Адміністрацыйны цэнтр Чарнавіцкай вобласці. Плошча 153 км². Насельніцтва 251 500 чал. (2009). Знаходзяцца за 408 км на паўднёвы захад ад Кіева, за 40 км ад украінска-румынскай граніцы. Вузел чыгуначных і аўтамабільных шляхоў.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Чарнаўцы — палітычны, культурны і рэлігійны цэнтр Букавіны.
Этымалогія назвы
правіцьНазва горада пайшла ад фартыфікацыі, якая ў «Спісе гарадоў рускіх далёкіх і блізкіх» згадваецца як Чэрн на Пруце.
Гісторыя
правіць- XII: узнікненне Чарнаўцоў згодна з археалагічнымі звесткамі.
- XIV: у складзе Малдовы, памежнае паселішча.
- 1408: першы ўспамін пра Чарнаўцы ў грамаце малдаўскага гаспадара Аляксандра Добрага ў сувязі з мытнай дамовай, якую ён склаў з Львоўскімі купцамі.
- 1488: цэнтр павету, атрымалі Магдэбургскае права.
- XV—XVIII стст.: горада неаднаразова цярпела ад ваенных канфліктаў, у выніку чаго прыйшло ў заняпад.
- 1538: апынуліся пад уладай Турцыі.
- 1775: перайшлі да Аўстрыі, цэнтр ваеннай адміністрацыі Букавіны.
- 1786: цэнтр вобласці ў складзе Галічыны.
- 1849: цэнтр аўтаномнага края Букавіна.
- 1866: адкрыццё чыгункі Чарнаўцы — Львоў.
- 1875: заснаванне Чарнавіцкага ўніверсітэта.
- 1873: рэзідэнцыя Букавінскіх мітрапалітаў.
- 3 лістапада 1918: згодна з рашэннем народнага веча Чарнаўцы далучыліся да Украіны.
- 11 лістапада 1918: горада заняла румынскае войска, з 28 лістапада — у складзе Румыніі.
- 1940: СССР анексаваў Чарнаўцы разам з паўночнай Букавінаю, у складзе УССР.
- 6 ліпеня 1941 1941 — 29 сакавіка 1944: знаходзіліся пад нямецка-румынскай акупацыяй.
Насельніцтва
правіць- 1890 год — 54,2 чал., з іх немцаў і яўрэяў — 27 192 чал. (51,3 %), украінцаў — 10 384 чал. (19,6 %), румынаў — 7624 чал. (14,4 %), палякаў, мадз’яраў і інш. — 7808 чал. (14,7 %).[2]
- 1939 год — 106 тыс. чал.
- 1959 год — 152 тыс. чал.
- 1970 год — 187 тыс. чал.
- 1977 год — 214 тыс. чал.[3]
- 1991 год — 259 тыс. чал.[4]
- 2001 год — 240,6 тыс. чал., з іх украінцаў — 79,9 %, рускіх — 11,3 %, беларусаў — 0,4 %, палякаў — 0,6 %, малдаванаў — 1,6 %, румынаў — 4,5 %.[5]
Эканоміка
правіцьПрадпрыемствы лёгкай, машынабудаўнічай і металаапрацоўчай, харчовай, хімічнай і дрэваапрацоўчай прамысловасці.
Асвета
правіцьСлавутасці
правіць- Гістарычная забудова горада XIX—XX стст.;
- Касцёл езуітаў (1893—1894);
- Корпус Чарнавіцкага ўніверсітэта (1874—1875);
- Гарадскі тэатр (1904—1905);
- Ратуша (1843—1847);
- Рэзідэнцыя Букавінскіх мітрапалітаў (з 1956 года — адзін з будынкаў Чарнавіцкага ўніверсітэта);
- Сабор кафедральны (1844—1864);
- Царква армянска-грэгарыянская (1869—1875, цяпер — арганная зала);
- Царква грэка-каталіцкая (1825—1830);
- Царква Св. Міколы (1607);
- Царква Св. Параскевы Пятніцы (1862);
- Царква Св. Тройцы (1774);
- Царква Св. Юрыя (Георгія, 1767);
- Царква Успення Прасв. Багародзіцы (1783);
- Чыгуначны вакзал (1898—1903);
Галерэя
правіць-
Медыцынскі ўніверсітэт
-
Царква Св. Міколы
-
Сабор кафедральны
-
Чыгуначны вакзал
-
У цэнтры горада
-
Ратуша
-
Гатэль Брысталь
Гарады-пабрацімы
правіцьВыдомыя асобы
правіць- Арсеній Яцанюк (нар. 1974) — украінскі дзяржаўны дзеяч, эканаміст, юрыст.
- Уладзімір Мікалаевіч Мельнікаў (нар. 1951) — украінскі паэт, празаік, кампазітар.
- Раман Уладзіслававіч Ананьеў (нар. 1964) — беларускі дзяржаўны дзеяч
Зноскі
- ↑ Державна служба статистики України Чисельність наявного населення України на 1 січня 2021 року — Київ: Державна служба статистики України.
- ↑ Грігорий Купчанко. Буковина и еи русски жители. — Видень, 1895. — С. 15.
- ↑ Черновцы // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- ↑ Чернавцы // Большой энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. — ISBN 5-85270-262-5.
- ↑ Дністрянський М. С. Етнополітична географія України. — Львів: Літопис, 2006. С. 477.
Літаратура
правіць- Czerniowce // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna (польск.). — Warszawa, 1880. — S. 831—832.
- Черновицы // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чарнаўцы
- Чарнавіцкая гарадская рада
- Старыя фота Чарнаўцоў — 3000 упарадкаваных фатаграфій