Уладзімір Міхайлавіч Юрэвіч
Уладзімір Міхайлавіч Юрэвіч (9 (22) ліпеня 1916, в. Дуброва, цяпер — Смалявіцкі раён, Мінская губерня, Расійская імперыя — 28 студзеня 2005) — беларускі празаік, літаратурны крытык і літаратуразнавец[2][3]. Заслужаны работнік культуры БССР (1975)[2].
Уладзімір Міхайлавіч Юрэвіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 9 (22) ліпеня 1916 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 студзеня 2005 (88 гадоў) |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец, пісьменнік, крытык, перакладчык |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і настаўнікаў. Скончыў у 1934 годзе Мінскі індустрыяльна-педагагічны тэхнікум, у 1941 годзе будаўнічы факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута[2]. Адначасова ў 1939—1941 гадах вучыўся завочна на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
На працягу больш чым двух дзесяцігоддзяў, з 1932 па 1954[2], працаваў на Беларускім радыё дыктарам, у 1948—1951 гадах загадчыкам аддзела літаратурна-драматычнага вяшчання, у 1952—1954 гадах галоўным рэдактарам мастацкага радыёвяшчання[4].
У гады вайны працаваў у Маскве на радыёстанцыі «Савецкая Беларусь»[2]. З 1954 па 1959 год — уласны карэспандэнт «Литературной газеты» па БССР[2]. З 1959 па 1970 год працаваў у часопісе «Маладосць»[2]. У 1970—1972 гадах — дырэктар Літаратурнага музея Янкі Купалы[2]. З 1972 па 1974 год працаваў палітычным аглядальнікам на Беларускім тэлебачанні. З 1974 па 1979 год — у часопісе «Коммунист Белоруссии». З 1979 па 1985 год працаваў літаратурным кансультантам Саюза пісьменнікаў БССР[2][3]. У 1985 — ? гадах — адказны сакратар Камітэта па Дзяржаўных прэміях БССР. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1953 года[4].
Літаратурная творчасць
правіцьЛітаратурную дзейнасць пачаў у 1942 годзе з публіцыстычных і літаратуразнаўчых выступленняў на радыё[4]. Друкаваўся з 1949 года[2]. Аўтар зборнікаў апавяданняў для дзяцей, даследаванняў сучаснай беларускай прозы, мастацкай публіцыстыкі, пытанняў мовы літаратурных твораў[3]. На Беларускім радыё распачаў у 1963 годзе штомесячную перадачу для школьнікаў — радыёклуб «Жывое слова», нязменным старшынёй якога з’яўляецца[4].
Уладзімір Юрэвіч і Янка Купала
правіцьПа мацярынскай лініі — унук Мікалая Турчановіча, настаўніка, які вучыў Янку Купалу зімой 1897—1898 гадоў у Бяларуцкім народным вучылішчы. Пра Я. Купалу ведаў ад родных, найперш ад маці, з маленства. Асабіста знаёмы з Я. Купалам з 1934 года. Сустракаліся найчасцей на Беларускім радыё. Бываў у Я. Купалы дома. Апошняя сустрэча адбылася падчас падрыхтоўкі перадачы да 60-годдзя Я. Купалы на радыёстанцыі «Савецкая Беларусь» за два дні да трагічнай смерці паэта. Сустрэча адбылася ў тым жа гатэлі «Масква», дзе Я. Купала загінуў. Аўтар успамінаў пра Я. Купалу «Жывое Купалава слова» (у зборніку «Такі ён быў», 1975). Аўтар артыкулаў пра жыццё і творчасць Я. Купалы. Пра паасобныя эпізоды з жыцця Я. Купалы напісаў апавяданні «Ясеў куфэрак» і «Нараджэнне верша». Складальнік зборніку выбранай лірыкі Я. Купалы «Гусляр» (на рускай мове, 1972), кніжак-малютак твораў Я. Купалы (1972, 1982)[5].
Прэміі і ўзнагароды
правіць- Ордэн Айчыннай вайны II ступені.
- Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1975).
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1994) за кнігу «Слова жывое, роднае, гаваркое…».
Творы
правіцьДзіцячыя зборнікі
правіць- Тараскавы турботы (1966)
- Дзе начуе сонца (1970)
- Дожджык на колах (1977)
- Нястрашны страх (1986)
- Дзе начуе сонца (1998)
Публіцыстыка
правіць- Першая неабходнасць (1963)
- Мінск учора, сёння, заўтра (1982)
- Синьоока сестра Украины (Кіеў, 1985)
Літаратуразнаўчыя творы
правіць- Слова і вобраз (1961)
- Шматгалоссе жыцця (1965)
- Погляд (1974)
- Абрысы (1976)
- Янка Купала: Нарыс жыцця і творчасці (1983)
- Слова жывое, роднае, гаваркое… (дапаможнік для настаўнікаў) (1998)
Зноскі
- ↑ https://pamyat.do.am/index/0-93
- ↑ а б в г д е ё ж з і Юревич Владимир Михайлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 712. — 737 с.
- ↑ а б в Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 5. — Мн., БелСЭ, 1987. — Артыкул «Юрэвіч Уладзімір». — C. 673—674.
- ↑ а б в г Уладзімір Юрэвіч . Электронная энцыклапедыя Slounik.org (26 мая 2012 года).
- ↑ Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Юрэвічы». — C. 689.
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т.. Т. 1./ Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал.рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1987. — 703 с., 32 л. іл.: Артыкул «Юрэвіч Уладзімір». — C.673—674.
- Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Юрэвічы» / Аўтары — У. М. Юрэвіч, І. У. Саламевіч. — C.689.
- Беларускія пісьменнікі: 1917—1990. Мн., 1994. ISBN 5-340-00709-X
- Андраюк С. Свой погляд на рэчы. — У яго кн.: Жыць чалавекам. — Мн., 1983.
- Каваленка В. Абрысы сталасці. — У кн.: Жывое аблічча дзён. — Мн., 1979.
Спасылкі
правіць- Сіняўскі І. І. Юрэвічы: Сейбіты вечнага… // Кніга «Памяць»: Смалявіцкі раён
- Біяграфія на сайце Смалявіцкай раённай бібліятэкі