Юрый Аляксандравіч Сабалеўскі
Юрый Аляксандравіч Сабалеўскі (24 красавіка 1889, Стоўбцы — 30 снежня 1957) — беларускі палітычны і нацыянальны дзеяч, пасол на Сейм Другой Рэчы Паспалітай (1926—1928).
Юрый Аляксандравіч Сабалеўскі | |
---|---|
![]() | |
Нараджэнне |
24 красавіка 1889[1] |
Смерць |
26 снежня 1957[1] (68 гадоў) |
Месца пахавання | |
Партыя | |
Член у | |
Дзейнасць | палітык, публіцыст, актывіст |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Юры Сабалеўскі нарадзіўся на Міншчыне. Скончыў земляробчыя курсы ў Коўне (1910). Працаваў землямерам, пасля 1917 г. — у земскіх установах заходніх паветаў Беларусі. У 1922 г. абраны паслом (дэпутатам) польскага сейма. У 1924 г. далучыўся да Беларускай сялянска-работніцкай грамады, пасля яе разгрому (1927 г.) нелегальна выехаў у Гданьск. Двойчы (1928, 1939) быў арыштаваны польскімі ўладамі. 3 прыходам у Заходнюю Беларусь войск Чырвонай Арміі працаваў на будоўлі. Арыштаваны органамі НКУС і зняволены ў турму ў Баранавічах. Уцёк з турмы ў час бамбардзіроўкі нямецкай авіяцыі ў чэрвені 1941 г. У перыяд нацысцкай акупацыі Беларусі займаў пасады бургамістра Стоўбцаў, Нясвіжа, Баранавіч, 2-га віцэ-прэзідэнта Беларускай цэнтральнай рады, узначальваў акруговы аддзел Беларускай народнай самапомачы ў Мінску. Удзельнічаў у падрыхтоўцы і правядзенні Другога Усебеларускага кангрэсу (1944, Мінск), быў старшынёй мандатнай камісіі.
3 лета 1944 г. у Германіі. У 1948—1950 гг. адзін з рэдактараў газеты «Беларускае слова». 3 1950 г. член Агульнага беларускага саюза вайскоўцаў. 3 вясны 1950 г. жыў у ЗША, з 1951 г. член Украінскай нацыянальнай рады , з 1952 г. — Беларускага нацыянальнага фонду, з кастрычніка 1955 г. — Камітэта незалежнай Беларусі. У 1957 г. жыў у Германіі.
Аўтар успамінаў.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- На этапах / Юры Сабалеўскі / Падрыхтоўка да друку й камэнтары А. Пашкевіча // Запісы Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. № 31, New York-Mіensk, 2008. — 430 c.
- Саўчанка, Н. Сабалеўскі Юрый Аляксандравіч / Надзея Саўчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 184. — ISBN 985-11-0214-8.