Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан (Стоўбцы)
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан — помнік у горадзе Стоўбцы Мінскай вобласці, размешчаны на плошчы Бессмяротнасці.
Помнік | |
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан | |
---|---|
53°28′45″ пн. ш. 26°44′23″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Стоўбцы |
Скульптар | Ігар Мікалаевіч Глебаў |
Дата пабудовы | 1966 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Д000605 |
Пахаваны 419 воінаў і партызан, якія загінулі пры вызваленні горада і раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у канцы чэрвеня — пачатку ліпеня 1944 г. Сярод пахаваных — воіны 9-й гвардзейскай і 30-й кавалерыйскай дывізій 4-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса конна-механізаванай групы генерал-лейтэнанта I. А. Пліева, партызаны брыгады імя Г. К. Жукава.
У 1966 годзе на магіле пастаўлены помнік (скульптар Ігар Мікалаевіч Глебаў) з бетону, пакрытага мармуровай крошкай. Вышыня пастамента — 2,1 м, скульптур — 3 м. Уяўляе сабой скульптурную кампазіцыю — воін, які трымае сцяг, і партызанка з аўтаматам. Мадэліроўка форм згладжаная і абагульненая. Узняты сцяг, пастава фігур ствараюць уражанне руху. За скульптурнай кампазіцыяй 2 мемарыяльныя сцяны. На іх мармуровыя дошкі з імёнамі загінуўшых воінаў і партызан. Перад помнікам кветкавыя газоны, высаджаны дрэвы.
У 2016 годзе скульптура была рэканструявана ў тэхніцы дыфоўкі (выбівання) па медным лісце. У 2020 годзе помнік рэканструяваны да 75-годдзя Перамогі. Мемарыяльныя сцены і пастамент былі абліцаваны керамагранітам на клямерах, 31 мемарыяльную дошку з прозвішчамі 497 загінулых (спіс быў удакладнены і абноўлены) замянілі на гранітныя пліты, з’явіліся новыя надмагільныя пліты на магілах невядомых салдатаў[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- У. У. Бянько, Г. М. Ярмоленка. 2929. Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Мінская вобласць. Кніга 2. — 308 с.: іл.