Партызанская брыгада імя Г. К. Жукава (С. С. Ключко, М. Ц. Маскалёў, Р. Л. Васілевіч)
Партызанская брыгада імя Г. К. Жукава — партызанская брыгада, створаная ў сакавіку 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Стаўбцоўскага і Мірскага раёнаў. 10 ліпеня 1944 года брыгада (732 партызаны, 5 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Партызанская брыгада імя Г. К. Жукава | |
---|---|
Гады існавання | 1943—1944 |
Краіна |
СССР Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Івянецкае партызанскае злучэнне |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 732 партызаны (10.07.1944) |
Дыслакацыя | Стаўбцоўскі і Мірскі раёны |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
|
Склад
правіцьБрыгада была створана на базе атрадаў «Камсамольскі» (пазней 1-ы камсамольскі), імя Сарокіна (арганізаваны ў кастрычніку 1942 года на базе дыверсійнай групы М. А. Сарокіна), «Франтавікоў» (арганізаваны ў лютым 1943 года) і групы Д. П. Шаркевіча («Данілы»). У снежні 1943 года для фарміравання брыгады «Камсамолец» былі вылучаны 1-ы і 2-гі камсамольскія атрады, атрад імя Калініна і зноў арганізаваны атрад «Сокал».
На момант злучэння брыгады з Чырвонай Арміяй у яе склад уваходзілі:
- атрад імя Суворава;
- атрад імя Воранава;
- атрад імя Ракасоўскага;
- атрад «Мсцівец»;
- атрад «25 гадоў ВЛКСМ».
Камандаванне
правіцьКамандзіры
правіць- С. С. Ключко;
- М. Ц. Маскалёў;
- Р. Л. Васілевіч.
Камісары
правіць- С. С. Самусевіч;
- У. З. Царук;
- А. З. Гайсараў.
Начальнікі штаба
правіць- К. А. Афанасевіч;
- І. І. Пракоф'еў;
- В. Я. Шахроў;
- Я. І. Кайдалаў;
- В. І. Бажэнка.
Гісторыя
правіцьВясной і летам 1943 года партызаны правялі 10 баёў, разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Ярэмічы Мірскага і Дудкі Стаўбцоўскага раёнаў. У кастрычніку — лістападзе на чыгуначных участках Мінск — Баранавічы, Ліда — Маладзечна падарвалі 3 эшалоны, 180 рэек. У лютым 1944 года падарвалі 9 эшалонаў, мост, пашкодзілі механічныя майстэрні ў дэпо станцыі Мінск. У сакавіку (з брыгадай «Камсамолец») разбілі нямецкі гарнізон у гарадскім пасёлку Мір. У чэрвені — ліпені разбурылі пераправу цераз раку Сула, у баях захапілі 5 аўтамашын, кулямёт, 100 вінтовак, абоз, удзельнічалі ў «рэйкавай вайне» на чыгуначным участку Негарэлае — Коласава.
Памяць
правіцьУ 1979 годзе ў вёсцы Ярэмічы Карэліцкага раёна ў гонар брыгады была пастаўлена стэла.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.