Івянецкае партызанскае злучэнне

Партызанскае злучэнне на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

Івянецкае партызанскае злучэнне — было створана ў 1943 годзе паводле рашэння Баранавіцкага падпольнага абкома КП(б)Б. Дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Валожынскага, Івянецкага, Стаўбцоўскага, Дзяржынскага, Мінскага, Заслаўскага, Радашковіцкага раёнаў, уваходзіла ў склад Баранавіцкага партызанскага злучэння.

Івянецкае партызанскае злучэнне
Гады існавання 1943 год — ліпень 1944 года
Краіна  СССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Савецкі партызанскі рух у Беларусі
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 5500 партызан (ліпень 1944 года)
Дыслакацыя Валожынскі раён, Івянецкі раён, Стаўбцоўскі раён, Дзяржынскі раён, Мінскі раён, Заслаўскі раён, Радашковіцкі раён
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Рыгор Сідарок

Камандаванне правіць

Камандзір — кіраўнік Івянецкага міжраённага партыйнага цэнтра Рыгор Аляксандравіч Сідарок (Дубаў), начальнік штаба — Рафаіл Людвігавіч Васілевіч, У. К. Курленка, Георгій Васілевіч Будай.

Склад правіць

Аб'ядноўвала партызанскія брыгады:

асобна дзейныя атрады:

У кастрычніку 1943 года брыгада імя Жукава і атрад Дзенісенкі былі перададзены для фарміравання Стаўбцоўскага партызанскага злучэння, у снежні 1943 — студзені 1944 гадоў партызанская брыгада імя Фрунзе была перадыслацыравана і ўключана ў склад Баранавіцкага партызанскага злучэння паўднёвай зоны.

На час злучэння з Чырвонай Арміяй 4—6 ліпеня 1944 года налічвала 5 500 партызан.

Літаратура правіць