Партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі (С. Р. Ганзенка)

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

Партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкіпартызанская брыгада, створаная ў снежні 1943 года на базе атрадаў імя Будзённага (арганізаваны ў чэрвені 1942) і імя Панамарэнкі (арганізаваны ў кастрычніку 1943) вылучаных партызанскай брыгадай імя І. В. Сталіна. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Дзяржынскага, Мінскага і Івянецкага раёнаў. 6 ліпеня 1944 брыгада (752 партызаны, 6 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі
Гады існавання 1943—1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Івянецкае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 752 партызаны (6 ліпеня 1944)
Дыслакацыя Дзяржынскі, Мінскі і Івянецкі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры С. Р. Ганзенка

Склад правіць

У склад брыгады ўваходзілі:

  • атрад імя Будзённага;
  • атрад імя Панамарэнкі;
  • атрад імя 25-годдзя БССР;
  • атрад імя Цімашэнкі;
  • атрад імя Воранава;
  • атрад імя Васілеўскага.

Камандаванне правіць

Камандзір правіць

Камісар правіць

Начальнік штаба правіць

  • У. М. Зыкаў

Гісторыя правіць

У верасні 1943 года атрад імя Будзённага разбіў апорны пункт у вёсцы Чырвоная Горка, на чыгуначным участку ФаніпальКойданава падарваў каля 180 рэек. У чэрвені 1944 года партызаны брыгады падарвалі 480 рэек, спалілі эшалон з ваеннай тэхнікай і прадуктамі. Правялі шмат адкрытых і засадных баёў, у тым ліку ў вёсках Путчына і Глушынцы Дзяржынскага раёна. У ліпені 1944 года перарэзалі шлях адступлення разбітым нямецкім войскам у Налібоцкую пушчу, узаемадзейнічалі з падраздзяленнямі 348-й стралковай дывізіі Чырвонай Арміі.

Літаратура правіць