Рафаіл Людвігавіч Васілевіч

Рафаіл Людвігавіч Васілевіч (22 лістапада 1903, в. Шарамятаўшчына, Мінскі павет — 17 верасня 1962) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1].

Рафаіл Людвігавіч Васілевіч
Дата нараджэння 22 лістапада 1903(1903-11-22)
Месца нараджэння в. Шарамятаўшчына, Мінскі павет
Дата смерці 17 верасня 1962(1962-09-17) (58 гадоў)
Род войскаў партызаны
Камандаваў партызанскай брыгадай
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна

Біяграфія правіць

Член КПСС з 1926 года. З 1923 года ў Чырвонай Арміі. З мая 1942 года ў партызанах: радавы, намеснік камандзіра, камісар атрада, з красавіка 1943 года намеснік кіраўніка Івянецкага падпольнага межрайпартцэнтра, член штаба Івянецкага партызанскага злучэння, у студзені — ліпені 1944 года камандзір партызанскай брыгады імя Г. К. Жукава[1].

Зноскі

  1. а б Василевич Рафаил Людвигович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 102. — 737 с. (руск.)