Ярэмічы
Ярэ́мічы[1] (трансліт.: Jaremičy, руск.: Еремичи) — аграгарадок у Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Нёман. Адміністрацыйны цэнтр Ярэміцкага сельсавета. Насельніцтва 318 чал. (2000).
Аграгарадок
Ярэмічы
| ||||||||||||||||||||
Ярэмічы — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны.
Гісторыя
правіцьУпершыню Ярэмічы згадваецца ў XVII ст. як мястэчка ў Наваградскім павеце. У XVII ст. тут дзейнічала рачная прыстань на Нёмане.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Ярэмічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Наваградскага павета. Станам на 1799 мястэчка знаходзілася ва ўладанні Хадкевічаў і лічыла 81 дым. Паводле вынікаў перапісу (1897), у Ярэмічах было 122 двары, валасная ўправа, царква, малітоўны дом, сінагога, яўрэйская малітоўная школа, царкоўна-прыходская школа, 2-класнае народнае вучылішча, хлебазапасны магазін, 6 крамаў, карчма. На 1908 — 172 двары. У 1912 тут дзейнічала крэдытнае таварыства.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Ярэмічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Наваградскага павета. З 1926 — у Турэцкай гміне Стаўбцоўскага павета.
У 1939 Ярэмічы ўвайшлі ў БССР, дзе сталі цэнтрам сельсавета Мірскага, з 17 снежня 1956 Карэліцкага раёна. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 12 кастрычніка 1940 тут было 129 двароў, на 1 студзеня 2000 — 125 двароў.
Насельніцтва
правіцьІнфраструктура
правіцьУ Ярэмічах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, фельчарска-акушэрскі пункт, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Славутасці
правіцьУ ваколіцах Ярэмічаў захаваліся старажытныя стаянкі каменнага і бронзавага вякоў
- Капліца (другой пал. XIX ст.)
- Спаса-Ушэсцеўская царква (1867)
Страчаная спадчына
правіць- Сінагога
Вядомыя асобы
правіць- Анатоль Аляксандравіч Жук (1949—2009) — беларускі акцёр, пісьменнік.
- Міхаіл Лойка (1892—1937) — беларускі эканаміст, географ, матэматык
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 413.
- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Карэліцкага р-на. — Мн.: «Ураджай», 2000.
Літаратура
правіць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Карэліцкага р-на. — Мн.: «Ураджай», 2000. — 645 с. ISBN 985-04-0347-0.
- Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Jeremicze (2) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy (польск.). — Warszawa, 1882. 564.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ярэмічы