Міхаіл Фёдаравіч Лойка

Міхаіл Фёдаравіч Лойка (14 лістапада 1892, мяст. Ярэмічы Карэліцкага р-на — 28 верасня 1937) — беларускі эканаміст, географ, матэматык.

Міхаіл Фёдаравіч Лойка
Род дзейнасці матэматык, эканаміст, географ
Дата нараджэння 1 лістапада 1892(1892-11-01) ці 14 лістапада 1892(1892-11-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 верасня 1937(1937-09-28) (44 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Партыя

Біяграфія

правіць

Паходзіў з сялянскай сям’і. Скончыў агульнаадукацыйныя курсы А. Чарняева ў Пецярбургу (1912). З 1921 — у Маскве, быў загадчыкам Бюро беларускіх секцый Наркамасветы РСФСР, прадстаўніком Наркамасветы БССР пры Наркамасвеце РСФСР. У 1924 выкладаў геаграфію ў беларускім сектары Камуністычнага універсітэта нацыянальных меншасцяў Захаду. У 2-й пал. 1920-х вучыўся ў Маскоўскім інстытуце народнай гаспадаркі. Актыўна ўдзельнічаў у беларускім студэнцкім руху ў Маскве. У 1931-33 працаваў вучоным сакратаром, намеснікам дырэктара Інстытута эканомікі Беларускай акадэміі навук. Пасля — загадчык кафедры эканамічнай геаграфіі Мінскага педінстытута.

Выдаў кнігі «Фізічная геаграфія» (1932, у сааўт.), «Геаграфія. Фізічная і палітычная карта свету». Вып. 1-2 (1932-33, у сааўт.). У 1920-я — пач. 1930-х выпусціў некалькі навучальных дапаможнікаў па матэматыцы.

Быў жанаты, гадаваў траіх дзяцей. Арыштаваны 3.12.1936 у Менску. Асуджаны «тройкай» НКВД 22.9.1937 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і «польскі шпіён» да ВМП з кан­фіскацыяй ма­ёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 29.10.1957.

Літаратура

правіць